Ацячызненскі дуб-волат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ацячызненскі дуб-волат

Сучасны стан
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, на паўночны захад ад а. Ленінскі, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата заснавання 1968
physical
Ацячызненскі дуб-волат
Ацячызненскі дуб-волат
physical
Ацячызненскі дуб-волат
Ацячызненскі дуб-волат

Ацячызненскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на адкрытым месцы ў старадаўнім парку Ацячызна, размешчаным у паўночна-заходнім кірунку ад аграгарадка Ленінскі, за 300 метраў ад аўтамагістралі М1/E30 (Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі) і за 9 метраў ад бетоннага плота спіртзавода[1]. Узрост дрэва 400—410 гадоў, вышыня 33 м, дыяметр 2,64 м[2]. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе[3].

Разламаны ствол дрэва

Найстарэйшы дуб у Беларусі[2]. Дрэва хварэе на рак і сасудзісты мікоз, мае ствалавую і каранёвую гнілату. У ліпені 2015 года пад націскам ветру большая частка дуба абрынулася[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]