Магістраль М1
| Аўтадарога | ||
| Магістраль М1 | ||
|---|---|---|
| ||
| Схема магістралі М1 | ||
| Асноўная інфармацыя | ||
| Краіна |
|
|
| Частка дарогі | E30 | |
| Статус | рэспубліканская | |
| Уладальнік | дзяржаўная | |
| Кіруецца | Белаўтадор | |
| Даўжыня | 611 км | |
| Пачатак | Брэст | |
| Праз |
Баранавічы (213 км) Мінск (346 км) Орша (574 км) |
|
| Канец | дзяржаўная мяжа з Расіяй (611 км) | |
| Дарожнае пакрыццё | асфальт | |
Магістраль М1 — асноўная транзітная дарога ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II Берлін–Ніжні Ноўгарад.
Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей да мяжы з Расіяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1 катэгорыі. Шаша праходзіць ад Брэста міма Жабінкі, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавіч, Стаўбцоў, Дзяржынска, Мінска, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачына, Оршы да мяжы з Расіяй (пераход Рэдзькі). Абмежаванне хуткасці на розных участках — 90-120 км/г. Праезд па магістралі з'яўляецца платным, за выключэннем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і двухвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана. Абсталяваныя 3 пункта кантролю i аплаты (ПКА) у Федзьковічах, Калосава, Буда.
Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — федэральная аўтамабільная дарога M1 "Беларусь".
Дарога М1 часткова супадае са старай дарогай Масква—Брэст, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцый былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, праз якія праходзіла старая дарога. Фрагменты ранейшай трасы цяпер з'яўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.
Маршрут
[правіць | правіць зыходнік]Працягласць маршруту складае 611 км.
| Адлег. (прыбл.) |
Назва | Іншыя трасы | |
|---|---|---|---|
| 68 E30 | |||
| 0 км | памежны пераход Казловічы | ||
| 8 км | Брэст | Р16 | |
| 9 км | Брэст | Р83 | |
| 21 км | Брэст | ||
| 35 км | Жабінка | Р7 | |
| 56 км | Кобрын | М12 E85 | |
| 65 км | Кобрын | М10 | |
| 81 км | Р81 | ||
| 114 км | Бяроза | Р84 | |
| 128 км | Белаазёрск | Р136 | |
| 150 км | Івацэвічы | Р6 | |
| 176 км | Р43 Р2 E85 | ||
| 202 км | Р2 E85 | ||
| 213 км | Баранавічы | Р108 | |
| 222 км | Баранавічы | Р5 | |
| 262 км | Гарадзея, Нясвіж | Р11 | |
| 271 км | Стоўбцы | Р64 | |
| 282 км | Стоўбцы | Р54 | |
| 293 км | Стоўбцы | Р2 E85 | |
| 307 км | Узда | Р68 | |
| 322 км | Дзяржынск | Р1 Р65 | |
| 346 км | Мінск | Р23 | |
| 366 км | Мінск | М4 М5 E271 | |
| 387 км | Мінск, Нацыянальны аэрапорт Мінск | М2 | |
| 397 км | Смалявічы | Р69 | |
| 399 км | Смалявічы | Р59 | |
| 420 км | Жодзіна | ||
| 437 км | Барысаў | Р67 | |
| 449 км | Барысаў | Р53 | |
| 469 км | Крупкі | Р19 | |
| 492 км | Крупкі | Р62 | |
| 521 км | Талачын | Р26 | |
| 535 км | Талачын | Р19 | |
| 557 км | Орша | Р15 | |
| 574 км | Орша | М8 E95 Р87 | |
| 588 км | Дуброўна | Р22 | |
| 611 км | памежны пераход Рэдзькі | ||
| M1 E30 |