Партыя венгерскай кааліцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Партыя венгерскай кааліцыі
Strana maďarskej koalície
Magyar Koalíció Pártja
Лідар: Іозеф Берэньі
Дата заснавання: 1998
Ідэалогія: абарона інтарэсаў венгерскай меншасці, хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал: Сцяг ЕС Еўрапейская народная партыя
Сайт: mkp.sk

Партыя венгерскай кааліцыі (славацк.: Strana maďarskej koalície, венг.: Magyar Koalíció Pártja) — правацэнтрысцкая палітычная партыя, якая прадстаўляе інтарэсы венграў Славакіі. Партыя была заснавана трыма невялікімі партыямі венгерскай меншасці ў 1998 годзе. Нагодай для стварэння адзінай партыі стала прыняцце закона, які забараняў фарміраванне кароткачасовых палітычных аб'яднанняў незадоўга да выбараў.

Першым старшынёй партыі стаў Бела Бугар, якога ў 2007 годзе змяніў Пал Чакі. У 2009 годзе які выйшаў з партыі Бугар стварыў сваю партыю «Most–Híd» (Мост), якая выступае за міжнацыянальны мір і супрацоўніцтва паміж славакамі і венграмі.

У 1998-2006 гадах партыя ўваходзіла ў склад урада Мікулаша Дзурынды, дзе была прадстаўлена 4 міністрамі (Пал Чакі быў міністрам па еўрапейскай інтэграцыі і правам нацыянальных меншасцей, Ласла Міклаш — міністрам навакольнага асяроддзя, Ласла Дзьюраўскі — міністрам рэгіянальнага развіцця, Жолт Шыман — міністрам сельскай гаспадаркі). У 2006-10 ПВК знаходзілася ў апазіцыі да ўрада Роберта Фіца, у склад якога ўваходзіць нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя.

На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 года партыя не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер (яна атрымала 109 639 (4,33%) галасоў) і пазбавілася прадстаўніцтва ў парламенце. ПВК прадстаўлена ў Еўрапарламенце двума дэпутатамі. З 2000 года ПВК далучылася да Еўрапейскай народнай партыі.

Удзел у выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Год, выбары галасоў месцаў Δ
1998, парламенцкія 9,12% 15 Упершыню
2002, парламенцкія 11,16% 20 5
2004, Еўрапарламент 13,24 % 2 Упершыню
2006, парламенцкія 11,68 % 20 =
2009, Еўрапарламент 11,33 % 2 =
2010, парламенцкія 4,33% 0 20