Г17+

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Г17+
Г17 плус
Лідар Младжан Дзінкіч
Заснавальнік Miroljub Labus[d]
Дата заснавання снежань 2002
Дата роспуску 21 красавіка 2013
Штаб-кватэра
Ідэалогія ліберальны кансерватызм
Інтэрнацыянал
Месцаў у Народнай Скупшчыне 21 з 250
Сайт g17plus.rs

Г17+ (сербск.: Г17 плус / G17 plus) — партыя ў Сербіі.

Па ідэалогіі з'яўляецца ліберальнай (па сучаснай тэрміналогіі — ліберальна-кансерватыўнай); таксама партыя выступае за хутчэйшае ўступленне Сербіі ў Еўрасаюз. Была заснавана як пазаўрадавая арганізацыя ў 1997 годзе, а як партыя была створана ў снежні 2002 года. Атрымала назву з-за таго, што першапачаткова ўяўляла сабой групу з 17 ліберальных эканамістаў. На апошніх выбарах 2008 года партыя выступіла ў альянсе з Дэмакратычнай партыяй і атрымала 21 месца (зараз партыя мае 22 месцы), а пасля іх увайшла ва ўрад. Ва ўрадзе прадстаўнікі партыі займаюць пасты міністраў эканомікі, культуры, камунікацый, аховы здароўя, моладзі і спорту, а таксама нацыянальнага інвестыцыйнага плану. лідар партыі — Младжан Дзінкіч.

Партыя з'яўляецца адзінай у Сербіі, якая ўваходзіць ва ўсе тры ўрады пачынаючы з 2004 года.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]