Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і люлькай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт ван Гог
Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і трубкай. 1889
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Тэхніка алей
Памеры 51 × 45 см
Прыватная калекцыя Ніярхаса, Чыкага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і люлькай» — карціна нідэрландскага і французскага мастака Вінцэнта ван Гога. Напісана падчас знаходжання ван Гога ў Арлі ў студзені 1889 года.

Абставіны стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Абвостранае ўспрыманне рэчаіснасці і душэўная неўраўнаважанасць прыводзяць Ван Гога да псіхічнага захворвання. Гаген прыязджае пагасціць у Арль, але творчыя супярэчнасці выклікаюць сварку. Ван Гог кідае шклянку ў галаву мастака, затым пасля заявы Гагена пра намер з'ехаць кідаецца на яго з брытвай. У прыпадку вар'яцтва вечарам гэтага ж дня мастак адразае сабе вуха.

Апісанне карціны[правіць | правіць зыходнік]

Твар Ван Гога займае большую частку карціны. Галава павернутая на тры чвэрці ў правы бок. Ён апрануты ў цёплую куртку, ношаную шапку. На галаве павязка. Ван Гог паліць люльку (дым прамаляваны). Чорная люлька кантрастуе з белай павязкай. Карціна стварае ўражанне пакоры і заспакаення. На карціне ў мастака скажоныя рысы, позірк адсутны, накіраваны ўдалечыню. Ван Гогу падчас напісання карціны было толькі 35 гадоў, але выглядае ён на ёй старэйшым. Фон карціны - двухколерная сцяна, у чырвона-аранжавых адценнях.

Каляровае рашэнне[правіць | правіць зыходнік]

«Аўтапартрэт з адрэзаным вухам», 1889, Лондан, Courtauld Institute Galleries

Калі разглядаць карціну, можна заўважыць, што фон падзелены на дзве роўныя зоны: ніжняя частка - чырвоная, верхняя пераважна аранжавая, з невялікімі жоўтымі украпінамі. Шапка сіняя ў пярэдняй (футравай) частцы, ззаду фіялетавага колеру. Куртка, у якую ён апрануты, - зялёная. Дым, яго кашуля і яго павязка белыя, у той час як люлька, вочы і валасы вельмі цёмныя, амаль чорныя. Ван Гог размясціў побач блізкія на храматычным крузе колеры (фіялетавы колер і сіні колер, чырвоны колер і аранжавы колер).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Federica Armiraglio, Van Gogh, Skira, Milano 2003.
  • Hammacher, A. M.: Van Gogh: Selbstbildnisse, Philipp Reclam jun., Stuttgart 1960; 2nd edition 1970
  • Van Lindert, Juleke, & Van Uitert, Evert: Een eigentijdse expressie: Vincent van Gogh en zijn portretten, Meulenhoff/Landshoff, Amsterdam 1990 ISBN 90-290-8350-6
  • Dorn, Roland: Vincent, portraitiste: Bemerkungen zu ein paar heissen Eisen, in: Lukas Gloor, ed.: Van Gogh echt falsch: Zwei Selbstbildnisse der Sammlung Emil Bührle, Zürich 2005, pp. 7 — 21