Алесь Крыга
Алесь Крыга | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 мая 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Кры́га (сапр. Аляксандр Аляксандравіч Асіпе́нка; нар. 1 мая 1943 г. Мінск) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння дзесяцігодкі ў 1960 годзе працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзероўшчыкам. Вучыўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1989 годзе. У 1962—1966 гг. служыў на Ваенна-марскім флоце СССР. З 1967 г. — літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газет «Чырвоная змена», «Физкультурник Белоруссии», «Піянер Беларусі». У 1971—1972 гг. плаваў матросам траўлера на Поўначы. З 1972 г. — літсупрацоўнік іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» Брэсцкай вобласці, у 1989—1990 гг. — загадчык аддзела пісьмаў брагінскай раённай газеты «Маяк Палесся». З 1990 г. — стыльрэдактар газеты «Вячэрні Мінск». Сябра СП СССР з 1975 г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першую аповесць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесцей «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесць і апавяданні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяццю» (часопіс «Полымя», 1990).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крыга Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Крыга на «Беларускай Палічцы» (бел.)
- Крыга Алесь (сапраўднае Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі