Алена Андрэеўна Гайдуліс
| Алена Андрэеўна Гайдуліс | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 ліпеня 1943 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 ліпеня 2009 (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса |
| Тэатр | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Алена Андрэеўна Гайду́ліс (Луцэнка-Гайдуліс; 27 ліпеня 1943, в. Складанцы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 6 ліпеня 2009, Гродна) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялянскай сям’і. Калі бацькі не стала, у 1945 годзе сям’я пераехала на радзіму маці ў Калугу. Тут скончыла СШ і два гады працавала мантажніцай на заводзе, дзе арганізавала калектыў мастацкай самадзейнасці, удзельнічала ў канцэртах. У 1963 годзе скончыла студыю пры Калужскім абласным драматычным тэатры, дзе і пачала сваю творчую дзейнасць. У 1963—1970 гадах — актрыса гэтага тэатра[1].
Завочна скончыла ў 1968 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (курс М. А. Пажыткова і Н. С. Міхоэлс). Працавала ў тэатрах Калугі, Новакузнецка (1970—1973), Табольска (1975—1978)[1]. У 1973—1975 і 1983—2009 гадах у Гродзенскім, у 1978—1983 гадах у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах[2].
Памёрла 6 ліпеня 2009 года ў Гродне[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А. К. Талстога і П. Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б. Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы» К. Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э. Олбі)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Алена Андрэеўна Гайдуліс за сваё жыццё шматразова была адзначана ганаровымі граматамі за заслугі перад тэатрам. У 1988 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанага артыста БССР[1].
У 1997 годзе за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны[1].
У 2001 годзе на фестывалі нацыянальнай драматургіі ў г. Бабруйску стала ўладальніцай прыза за найлепшую жаночую ролю. У 2003 годзе адзначана прэміяй імя Ігната Буйніцкага і прызам «Натхненне» за таленавітае і шматгранае супрацоўніцтва на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ЛУЦЭНКА-ГАЙДУЛІС АЛЕНА АНДРЭЕЎНА(недаступная спасылка)
- ↑ а б БелЭн 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдуліс Алена Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы тэатра Беларусі
- Актрысы тэатра СССР