Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. М. Крэйдзіч)
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1965(1965-06-28) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (нар. 27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1978 года жыў у Завершы, вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў Рудску Іванаўскага раёна. Затым навучаўся ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які скончыў у 1984 годзе.

З 1984 па 1986 гады служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.

У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.

Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».

У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».

У 1992 — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».[1]

У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.

З 1 лютага 2007 года — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».

З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 2016 — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.[2]

З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты „Савецкае Палессе“».

Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Права на ўсмешку» (Мінск, «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“», 1994).
  • «Палескі Напалеон» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2001).
  • «Параненыя мары» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2002).
  • «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»: дакументальная кніга (Мінск, «Мастацкая літаратура», 20*05).
  • «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Кіеў, «Барановский В. С.», 2007).
  • «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Брэст, «Альтернатива», 2008).
  • «Роднае, шчымлівае» (Мінск, «Літаратура і мастацтва», серыя «ЛіМаўскі фальварак», 2012).
  • «Зборнік прозы»: у суаўтарстве (Мінск, «Беларусь», 2012).
  • «Хуліган»: проза (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2017).

Творы друкаваліся амаль у сотні літаратурных зборнікаў, у тым ліку выдадзеных у РФ, Польшчы, Украіне ў перакладах на рускую, польскую, украінскую мовы.

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Публікаваўся з публіцыстыкай у часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Беларуская думка», «Нёман», «Братина», «Белая вежа», газетах «ЛіМ», «Заря», «Чырвоная змена», «Народная трыбуна», «Брестский курьер», «Чырвоная звязда» і шматлікіх іншых раённых, гарадскіх, аб’яднаных газетах.

Аўтар прадмоў:

  • «В добрый путь, „Берёзовая роща“»: да зборніка вершаў «Берёзовая роща» П. Хоміч (Брэст, «Альтернатива», 2005).
  • «Красотой земною очарованный»: да зборніка вершаў розных гадоў «Вы…» Уладзімір Чэрнік (Брэст, «Альтернатива», 2007).
  • «Шчаслівая? Пакутніца? Паэтка!»: да кнігі «Вышыванка» Святланы Локтыш (Брэст, «Альтернатива», 2008).
  • «Паміж Зямлёю і Словам»: да кнігі «Новы дзень» Георгія Тамашэвіча (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2009).
  • «„Лица“ Александра Юдицкого»: да кнігі «Лица. Судьба семьи в судьбе страны» А. Юдзіцкага (Брэст, «Альтернатива», 2011).
  • «Слово об авторе. Кто есть кто?»: пасляслоўе да кнігі «Записки прокурора — седого полковника юстиции» Анатоля Дзенісейкі (Брэст, «Альтернатива», 2015).
  • «…Як чысты гром свабоды»: да зборніка вершаў «Дарога ў восень» Галіны Бабарыка (Брэст, «Альтернатива», 2016).
  • «Усё вакол — літаратура»: да кнігі «Яблычны спас» Анатоля Галушкі (Брэст, «Альтернатива», 2016),

Таксама аўтар да літаратурных зборнікаў «Созвучье слов живых» (Брэст, «Альтернатива», 2006—2007), «Адкрыццё» (штогадовы зборнік лепшых работ удзельнікаў літаратурных конкурсаў для дзяцей і юнацтва, укладальнікам і рэдактарам якога з’яўляецца (Брэст, «Альтернатива», 2008—2016), ды некалькі дзясяткаў прадмоў да іншых кніг, у асноўным берасцейскіх аўтараў.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. — Брэст: «Альтэрнатыва», 2018.
  2. Прайшоў першы пленум новага склікання СПБ (руск.). zviazda.by (1 снежня 2016). Праверана 12 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, «БЕЛТА», 2000).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008). З’яўляецца ўкладальнікам і рэдактарам гэтага выдання.
  • «Возвращение к себе, или Реалии прозы Анатолия Крейдича»: В. Гришковец в своей книге «Белые мосты» (Пинск, «Пинская региональная типография», 2004) и в газете «Белорусская нива».
  • «„Залатое пяро“ рэдактару газеты»: Ірына Саломка, «Чырвоная звязда» (22.12.2009).
  • «Атлантыда Анатоля Крэйдзіча»: В. Локун на кнігу «Роднае, шчымлівае», часопіс «Маладосць» (№ 2, 2013).
  • «Застацца сабой»: Алесь Марціновіч на кнігу «Хуліган», газеты «ЛіМ» (№ 23, 09.06.2017) і «Заря» (№ 98, 31.08.2017) ды інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]