Арнольд Шонберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Шонберг)
Арнольд Шонберг
ням.: Arnold Schönberg
Фатаграфія Арнольда Шонберга ў Лос-Анджэлесе, як мяркуюць, зробленая ў 1948 годзе.
Фатаграфія Арнольда Шонберга ў Лос-Анджэлесе, як мяркуюць, зробленая ў 1948 годзе.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Arnold Franz Walter Schoenberg
Дата нараджэння 13 верасня 1874(1874-09-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1951(1951-07-13)[3][4][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Samuel Schönberg[d][5]
Жонка Gertrud Schoenberg[d][5] і Mathilde Zemlinsky[d][5]
Дзеці Gertrud Schönberg[d], Georg Schönberg[d], Nuria Schoenberg Nono[d], Ronald Schoenberg[d] і Lawrence Schoenberg[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Alexander von Zemlinsky[d]
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, мастак, музыказнавец, тэарэтык музыкі, пісьменнік, дырыжор, кампазітар, настаўнік музыкі, дзеяч мастацтваў
Гады актыўнасці 1897—1951
Інструменты фартэпіяна
Жанры акадэмічная музыка XX стагоддзя[d], опера, atonality[d][6], serialism[d][7], класічная музыка, экспрэсіянізм і twelve-tone technique[d]
Выхаванцы Josef Rufer[d], Alban Berg[d], Viktor Ullmann[d], Hanns Eisler[d], Paul Pisk[d], Winfried Zillig[d], Ernst Krenek[d], John Cage[d], Антон Веберн, Egon Wellesz[d], Eduard Steuermann[d], Rudolf Kolisch[d], Nikos Skalkottas[d], Lou Harrison[d], Robert Gerhard[d], Leon Kirchner[d], Erwin Stein[d], Sándor Jemnitz[d], Norbert von Hannenheim[d], Robert Erickson[d], Vilma von Webenau[d], Karl Rankl[d], Leonard Stein[d], Heinrich Jalowetz[d], Earl Kim[d], Edward Clark[d], René Leibowitz[d], Natalia Pravosudovich[d], Hans Swarowsky[d] і Dika Newlin[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
schoenberg.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арнольд Шонберг (13 верасня 1874 — 13 ліпеня 1951) — аўстрыйскі, а потым амерыканскі кампазітар, педагог, дырыжор, музыказнавец, мастак. Заснавальнік атанальнай музыкі і 12-тонавай тэхнікі кампазіцыі. Адзін з найбольш уплывовых кампазітараў XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арнольд нарадзіўся ў сям’і нямецкіх яўрэяў, што жылі ў венскім раёне Леапольдштат (былое гета). Ягоная маці была прафесійнай піяністкай, аднак у музыку Арнольд пайшоў сам, адзіным ягоным музычным настаўнікам быў Аляксандр фон Цамлінскі. У 1890-х гг. ён зарабляў грошы аркестроўкай аперэт. У той жа час ён піша кампазіцыю «Прасветленая ноч» (ням.: Verklärte Nacht) для струннага секстэта. Пазней ён зрабіў таксама аркестравую версію «Ночы». Ягоны талент хутка заўважылі Густаў Малер і Рыхард Штраўс. Пазней Штраўс, што пісаў больш кансерватыўную музыку, перапыніў сяброўства з Арнольдам. А Малер застаўся сябрам Шонберга і працягваў клапаціцца аб ім, нават калі перастаў разумець ягоныя новыя творы. Шонберг скептычна ставіўся да музыкі Малера, аднак апошні больш за ўсіх уплываў сваёю творчасцю на яго, і таму Шонберг пазней назаве яго «святым».

У 1898 годзе Арнольд Шонберг перахрысціўся з іўдзейства ў лютэранства і заставаўся лютэранінам да 1933 года.

У 1904 годзе Шонберг пачаў настаўнічаць, сярод ягоных студэнтаў былі Антон Веберн і Альбан Берг, у будучыні — знакамітыя кампазітары.

Улетку 1908 г. жонка Мацільда кінула Арнольда і пайшла да мастака Рычарда Герстла (які потым забіў сябе, калі яна вярнулася да Арнольда), і гэта пакінула глыбокі адбітак у творчасці Шонберга. Ён радыкальна пераглядзеў свае погляды на гук, напісаў першую атанальную кампазіцыю — «Ты прыхінулася да серабрыстае вярбы» (ням.: Du lehnest wider eine Silberweide), а таксама атанальны «Другі струнны квартэт», дзе ў заключнай частцы дадае голас, што пяе вершы нямецкага паэта-містыка Штэфана Георге.

У 1910 годзе ён напісаў працу «Навучанне Гармоніі». У гэты час (1912) ён піша цыкл песень «Месяцовы П’еро» (фр.: Pierrot Lunaire, op. 21) на вершы Альберта Жыро, дзе ён упершыню выкарыстоўвае метад Sprechstimme (які ён сам і вынайшаў) — вакальны рэчытатыў паміж маўленнем і пяяннем.

У 1920-я гг. ён стварыў 12-тонавы метад пабудовы кампазіцыі, які потым пераўтварыўся ў серыялізм. Метад знайшоў прыхільнікаў сярод студэнтаў Шонберга, што ўтварылі г. зв. «Другую венскую школу» музыкі. Шонберг піша другую значную тэарэтычную працу — «Асновы музычнай кампазіцыі»

У 1933 годзе з-за прыходу да ўлады нацыстаў Шонберг эмігруе ў Парыж, дзе аднаўляе сваю іўдзейскую веру. Потым ён пераязджае ў ЗША, дзе выкладае ў Кансерваторыі Малкіна (Бостан), Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і Каліфарнійскім універсітэце. У 1941 годзе Шонберг зрабіўся грамадзянінам ЗША.

На працягу 1930-х гг. ён працуе над операй «Майсей і Аран», якую так і не скончыў. У 1951 годзе Арнольд Шонберг памірае.

Зноскі

  1. Arnold Schönberg // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arnold Schoenberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Шёнберг Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Arnold Schönberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в г д е ё Catalog of the German National Library Праверана 26 мая 2023.
  6. JSTOR — 1995.
  7. http://www.bbc.co.uk/radio3/classical/onmusic/music_modernism.shtml