Анатоль Максімавіч Русецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Русецкі)
Анатоль Максімавіч Русецкі
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
29 снежня 2010 — 23 кастрычніка 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Міхаіл Мясніковіч
Пераемнік Уладзімір Гусакоў
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
24 снежня 2003 — 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Анатоль Харлап
Пераемнік Аляксандр Радзевіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
14 чэрвеня 2002 — 24 снежня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Папярэднік Анатоль Лесніковіч
Пераемнік Юрый Плескачэўскі

Нараджэнне 14 лютага 1951(1951-02-14) (73 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Дзейнасць вынаходнік
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (нар. 14 лютага 1951, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2010—2012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2003—2009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002—2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».

З 1973 года па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 года па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 1989—1992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».

8 ліпеня 1997 года быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1], а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 14 чэрвеня 2002 года па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2][3].

З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[4].

У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.[5]

23 кастрычніка 2012 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998.
  • Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ «Планар», 1999 (у сааўтарстве).
  • Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НВА «Інтэграл», 1999 (у сааўтарстве).
  • Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Тэхнапрынт, 2002 (у сааўтарстве).
  • Проектирование и производство РЭС. Мн.: БДУІР, 2006 (у сааўтарстве).
  • Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бэстпрынт, 2009 (у сааўтарстве).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зноскі

  1. [https://web.archive.org/web/20160305094351/http://www.busel.org/texts/cat4xp/id5gwqeng.htm Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 838 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)]
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 307 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 590 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 337 «Аб вызваленні А. М. Русецкага ад пасады Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 706 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага» (руск.)
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 487 «Аб вызваленні ад пасады А. М. Русецкага» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]