Голдаўскі сельсавет
Голдаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Голдава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 896 |
Плошча | 86,7 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Го́лдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Голдава. Плошча — 8670 га[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета (вёскі Бабры, Парачаны, Пяскі, Хадзюкі, Цвербуты)[2]. У 1986 годзе скасаваны вёскі Губейкі, Клімавічы, Пяскі, Станкевічы[3]. 21 снежня 2009 года ў склад Тарноўскага сельсавета перададзена вёска Парачаны[4]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ходараўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 896 чалавек[5], з іх 82,9 % — беларусы, 14,0 % — палякі, 2,1 % — рускія, 0,6 % — азербайджанцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 191 Об изменении границ Тарновского и Голдовского сельсоветов Лидского района Архівавана 9 мая 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.