Паўночныя пісьмёны
Jump to navigation
Jump to search
Паўно́чныя пісьмёны — умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі старажытна-рускага мастацтва для пазначэння стылістычна блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рускай Поўначы ў 15—18 ст.
Напачатку развіваліся як найбольш дэмакратычная галіна наўгародскай школы іканапісу. З 16 ст., побач з некаторым уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясцовыя мастацкія традыцыі, у т.л. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і іншыя «пісьмёны». У 17 ст. дэмакратычныя асновы паўночных пісьмён умацоўваліся пад уздзеяннем народнай размалёўкі па дрэве. Для паўночных пісьмён характэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некаторая спрошчанасць жывапісных прыёмаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паўночныя пісьмёны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. С. 230.
- Реформатская М. А. Северные письма. М., 1968.
- В. Н. Лазарев. Русская иконопись от истоков до начала XVI века. М.: Искусство, 2000. (VI.15 «Северные письма». С. 67—71.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночныя пісьмёны