Пскоўская школа жывапісу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пско́ўская шко́ла жы́вапісу — адна са школ старажытнарускага мастацтва.

Склалася ў г. Пскове; росквіту дасягнула ў 14—15 ст.

Творы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй вобразаў, падкрэсленасцю блікаў, выразнасцю мазка: фрэскі сабора Раства Багародзіцы Снетагорскага манастыра (1313) і царква Успення ў Мялётаве (1465), абразы «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна» (2-я пал. 14 ст.).

На мяжы 15—16 ст. Пскоўская школа жывапісу заняпала.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]