Бавеян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бавеян
індан. Bawean
Возера Кастоба
Возера Кастоба
Характарыстыкі
Плошча196,27 км²
Насельніцтва107 761 чал.
Шчыльнасць насельніцтва549,04 чал./км²
Размяшчэнне
5°48′10″ пд. ш. 112°39′22″ у. д.HGЯO
АкваторыяЯванскае мора
Краіна
Бавеян (Інданезія)
Бавеян
Бавеян
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бавеян (індан.: Bawean) — востраў у Яванскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 196,27 км². Насельніцтва (2016 г.) — 107 761 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Востраў Бавеян месціцца ў Яванскім моры ў 155 км на поўнач ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Уяўляе сабою вяршыню падводнага вулкана. Цэнтральная частка вострава ўзвышана, складзена магматычнымі пародамі. Найвышэйшы пункт — 650 м. Адной з прыцягальных мясцін з'яўляецца кратарнае возера Кастоба (0,3 км²). Прыбярэжная частка нізкая, сфарміраваная алювіяльнымі адкладамі. Тут сустракаюцца буйныя пласты шэрай гліны і латэрыты.

На востраве здаўна здабывалі яшму. Знойдзены радовішчы вугалю і оніксу. На шэльфе каля вострава здабываюць прыродны газ.

Клімат вызначаны мусонамі, якія цягнуцца са снежня да сакавіка. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад +24°C да +30°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым цэнтральная частка вострава была пакрыта трапічным лесам. У нашы дні першародны лес займае толькі 10% паверхні. Яшчэ 15% тэрыторыі пакрыты штучным лесам, што выкарыстоўваецца для здабычы драўніны. Шырока распаўсюджаны фікусы, архідэі, папараці, марэны і інш. На ўзбярэжжы сустракаюцца мангры. Даследаванне флоры паказала, што яна блізка да флоры вострава Ява. Гэта тлумачыцца тым, што да канца ледавіковай эпохі і ўзнікнення Яванскага мора Бавеян быў злучаны з сушай Усходняй Явы.

Астраўная фаўна прадстаўлена рэдкімі аленямі, цыветамі, марскімі кракадзіламі, малпамі, шматлікімі птушкамі.

Для аховы ўнікальнай прыроды некалькі ўнутраных раёнаў Бавеяна абвешчаны запаведнымі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узгадкі пра Бавеян у яванскіх пісьмовых крыніцах з'явіліся толькі ў XV - XVI стст. У 1597 г. ён быў адкрыты галандскімі мараплаўцамі. У 1601 г. яванскі мусульманскі місіянер Маўлан Умар Масуд зрынуў уладу бавеянскага раджы Бебілеона, які спавядаў анімізм, і заснаваў сваю манархічную дынастыю, незалежную ад яванскіх валадароў. Яго нашчадкі кіравалі да 1747 г. Апошні манарх Пурбанегора перадаў востраў у 1743 г. у валоданне Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Пасля яго смерці была прызначана каланіяльная адміністрацыя на чале галандскага чыноўніка.

Ост-Індскай кампанія выкарыстоўвала Бавеян як прамежкавую стаянкі для сваіх караблёў. Мясцовыя высакародныя асобы захоўвалі асабістыя правы на землі. Суд знаходзіўся ў руках святароў. З-за перанаселенасці бавеянцы былі вымушаны наймацца маракамі або эмігрыраваць у іншыя краіны. Бавеянскія абшчыны пантук з'явіліся ў Сінгапуры, Джакарце, Сурабае. Большасць эмігрантаў складалі мужчыны, таму ў Інданезіі прынята называць Бавеян востравам жанчын.

У 19421945 гг. акупаваны Японіяй. У 1950 г. далучаны да незалежнай Інданезіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]