Багданаўскае (возера, Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Багда́наўскае
Каардынаты: 54°51′48″ пн. ш. 29°39′15″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 143 м
Даўжыня 3,37 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 1,19 км²
Аб'ём 0,0091 км³
Даўжыня берагавой лініі каля 8 км
Найбольшая глыбіня 16,2 м
Сярэдняя глыбіня 7,7 м
Салёнасць 0,28 ‰
Празрыстасць 2,5 (2[1]) м
Плошча вадазбору 89,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Крывінка
Багда́наўскае (Беларусь)
Багда́наўскае
Багда́наўскае
Багда́наўскае (Віцебская вобласць)
Багда́наўскае
Багда́наўскае

Багда́наўскаевозера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Крывінка (выцякае з возера), за 5 км на паўночным-захадзе ад горада Сянно.

Плошча 1,19 км². Найбольшая глыбіня 16,2 м, сярэдняя 7,7 м. Даўжыня 3,37 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі каля 8 км. Аб′ём вады 9,1 млн. м³. Плошча вадазбору 89,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, месцамі да 10 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй — пад лесам. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбакаводная — ілістая. Амаль чвэрць плошчы дна выслана расліннасцю. Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 2 ручаі; злучана пратокай з возера Сянно.

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, жэрах, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Багданава, Запруддзе, Лука. Паміж Багданаўскім возерам і возерам Сянно пралягае аўтамабільная дарога Р113.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — 480 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]