Багдан Грынькавіч Валовіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Багдан Валовіч)
Багдан Грынькавіч Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Мікалай Шымкавіч Юндзіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхайла Сенькавіч Бранец[d] | ||||||
Пераемнік | Андрэй Сцецкавіч Сапоцька[d] | ||||||
|
|||||||
Смерць | 14 красавіка 1539[1] ці не пазней за 14 красавіка 1539 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Грынька Ходкавіч Валовіч[2] | ||||||
Маці | НН[d][2] | ||||||
Жонка | Таміла з Міцутаў[d][3] | ||||||
Дзеці | Астафій Багданавіч Валовіч[4], Рыгор Багданавіч Валовіч[4], Міласлава з Валовічаў[d][5], Кацярына з Валовічаў[d][6], Васіль Багданавіч Валовіч[d][4] і Іван Багданавіч Валовіч[d][4] |
Багдан Грынькавіч Валовіч (? — да 14 красавіка 1539[7]) — вялікалітоўскі шляхціч. Канюшы гарадзенскі (1508—1537), войскі гарадзенскі (з 1529)[8].
Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», старэйшы сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі[8].
Быў ураднікам вялікай княгіні Боны Сфорца ў Гарадзенскім павеце. У 1534—1536 гадах быў прызначаны ёй спраўцам Гарадзенскага староства, а ў 1535—1537 гадах таксама быў яе намеснікам крынскім, скідзельскім і азёрскім.
Быў жанаты з Тамілай з Міцутаў. Меў чатырох сыноў і дзвюх дачок[9]:
- Васіль (?—1540), памёр маладым[10]
- Іван (Ян) (?—1541), дзяржаўца вялікай княгіні Боны ў Крынках і Скідзелі пасля бацькі[11]
- Рыгор (?—1577), маршалак гаспадарскі, лоўчы літоўскі, ваявода смаленскі[12]
- Астафій (?—1587), кашталян троцкі і віленскі, канцлер літоўскі[13]
- Міласлава (? — да 1555), замужам за гаспадарскім дваранінам Мікалаем Кунцэвічам[14]
- Кацярына (? — да 1561), у першым шлюбе за Мікалаем Бакаляравічам, а ў другім — за каронным абозным Пятром Весялоўскім[15]
Багдан стаў пачынальнікам старэйшай, так званай «ваяводскай і канцлерскай» галіны Валовічаў[8], якая згасла ў XVII стагоддзі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Грыцкевіч А. П. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. Пашкоў — Мн.: БелЭн, 2007. — Т. 1 : Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383.
- ↑ а б Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 32. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 34. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б в г Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 35, 59. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 35, 60. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Валовічы 2014, с. 34.
- ↑ а б в Валовічы 2014, с. 32.
- ↑ Валовічы 2014, с. 35.
- ↑ Валовічы 2014, с. 47.
- ↑ Валовічы 2014, с. 47—48.
- ↑ Валовічы 2014, с. 49—52.
- ↑ Валовічы 2014, с. 52—59.
- ↑ Валовічы 2014, с. 59—60.
- ↑ Валовічы 2014, с. 60.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII стст. // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 32—35. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.