Багуміл Ваячак
Багуміл (Фёдар Іванавіч) Ваячак чэшск.: Bohumil Vojáček | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1934 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Павел Іванавіч Бачынін, Вольга Фёдараўна Боткіна[d] і Марыя Фёдараўна Ваячак[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, педагог |
Інструменты | кантрабас |
Узнагароды | |
![]() |
Багуміл Вая́чак, пазней Фёдар Іванавіч Вая́чак (чэшск.: Bohumil Vojáček; 10 чэрвеня 1857, Лубна, Чэхія — 3 красавіка 1934, Кіеў) — кампазітар, дырыжор, саліст-кантрабасіст, педагог. Чэх паводле паходжання. Адзін з заснавальнікаў і першы прафесар класа кантрабаса Кіеўскай кансерваторыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Багуміл Ваячак нарадзіўся 10 чэрвеня 1857 года ў Багеміі (Чэхія). У 1876[1] (або 1879) годзе скончыў класы кантрабаса і тэорыі музыкі ў Пражскай кансерваторыі. Затым некалькі гадоў выступаў у якасці саліста-кантрабасіста ў сімфанічных канцэртах у Чэхіі, Аўстрыі і Германіі[2].
У 1883 годзе, магчыма па запрашэнні опернага дырыжора і кампазітара Ёзефа Прыбіка[3], Багуміл Ваячак пераехаў у Кіеў, дзе змяніў імя на Фёдар Іванавіч. З 1883 па 1915 гады Ваячак быў артыстам і канцэртмайстрам групы кантрабасістаў Кіеўскага опернага тэатра . З 1889 года кіяўляне і госці гораду мелі магчымасць пачуць і сольныя выступленні Ваячака ў летніх сімфанічных канцэртах, дзе ён выконваў музыку як саліст-кантрабасіст і другі дырыжор. У 1916-1917 гадах музыкант стаў дырыжорам тэатра «Бергонье» (дырэкцыя Кручыніна), у 1917-1925 гадах — капельмайстрам аркестра кіеўскай міліцыі, а пазней, у 1928-1934 гадах — дырыжорам сімфанічнага аркестра Кіеўскага радыё.
Паралельна з артыстычнай дзейнасцю Ваячак таксама займаўся і дзейнасцю педагагічнай. Пачынаючы з 1885 года і да самай смерці ў 1934 годзе, Ваячак выкладаў у Кіеўскім музычным вучылішчы, якое ў 1913 годзе было рэарганізавана ў Кіеўскую кансерваторыю. У новаўтворанай кансерваторыі Ваячак быў прызначаны прафесарам па класе кантрабаса. У 1914-1915 навучальным годзе ў яго класе вучыўся ўкраінскі кампазітар і дырыжор Міхаіл Верыкоўскі[4]. Апрача Кіеўскай кансерваторыі Ваячак выкладаў і ў шэрагу іншых навучальных устаноў. Так, у 1900-я гады ён быў выкладчыкам музыкі ў Чацвёртай гімназіі і Першым камерцыйным вучылішчы, а ў Музычнай школе Мікалая Іконнікава чытаў курс аркестравых інструментаў. З 1910 года выкладаў кантрабас і быў дырыжорам вучнёўскага аркестра Першай кіеўскай гімназіі[5].
Фёдар Іванавіч Ваячак быў адным з тых, хто падрыхтаваў глебу для з’яўлення ўкраінскай кантрабаснай школы[6]. За час працы ў кансерваторыі ён выхаваў цэлую плеяду выдатных кантрабасістаў, якія працавалі ў Украіне, Румыніі, Малдове і нават у Амерыцы. Адзін з першых яго вучняў Мацвееў шмат гадоў працаваў першым кантрабасістам у Нью-Ёркскім сімфанічным аркестры. Сярод іншых вучняў Ваячака — Мікалаеў, браты Анатоль і Уладзімір Людміліны[7], педагог Прыемскі[8]. Вядомы ўкраінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар Серж Ліфар у сваіх успамінах згадвае, што браў у прафесара Ваячака ўрокі ігры на скрыпцы[9]: «Я стаў вучыцца іграць на скрыпцы ў кансерваторыі ў знакамітага прафесара Ваячака. Але скрыпка мяне мала задавальняла, як і ўсе іншыя сольныя інструменты — я любіў спевы, аркестр або аркестр у мініяцюры — раяль, і праз год перайшоў у клас раяля»[10].
Нягледзячы на перагружаны графік, Ваячак таксама пісаў музыку. Яму належаць шматлікія творы для фартэпіяна і «Раманс без слоў» для віяланчэлі і аркестра, опера «Вій» (па аднайменным творы М. В. Гогаля); інструментальнае суправаджэнне оперы Мікалая Аркаса «Кацярына» і оперы Мікалая Лысенкі «Накцюрн»; урачыстая кантата, прысвечаная тэатру Мікалая Салаўцова (для хору, салістаў і аркестра); сімфанічная паэма «Памяці П. І. Чайкоўскага»; маршы для духавога аркестра; уверцюра на малдаўскія народныя мелодыі і інш. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі імя У.І. Вярнадскага захаваліся ноты вальса «La Tristesse» для фартэпіяна[3].
У 1926 годзе святкаваўся 50-гадовы юбілей яго музычна-педагагічнай дзейнасці[2]. У 1929 годзе атрымаў званне Герой Працы[11].
Фёдар Іванавіч Ваячак памёр 3 красавіка 1934 года. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх могілках (участак 13-III)[12].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
- аркестроўка опер:
- «Кацярына », кампазітар М. Аркаса (для тэатральнай трупы М. Л. Крапіўніцкага; 1898, пастаўлена ў 1899)
- «Энеіда », кампазітар М. Лысенка (пастаўлена ў 1910)[13]
- «Накцюрн», кампазітар М. Лысенка (1913)
- опера «Вій» (па аднайменнай аповесці М. Гогаля)
- сімфанічная паэма «Памяці П.І. Чайкоўскага» (словы С. Плаксіна)
- урачыстая кантата, прысвечаная тэатру Салаўцова (для хору, салістаў ды аркестра)
- уверцюры:
- уверцюра на малдаўскія народныя мелодыі
- уверцюра Памяці Леніна
- маршы для духавога аркестра:
- «Урачысты актавы марш» (прысвечаны 100-годдзю Першай кіеўскай гімназіі; 1909)
- марш у гонар Х-годдзя Чырвонай Арміі
- рэвалюцыйны марш Першага мая
- для віяланчэлі з аркестрам — раманс без слоў, серэнада
- 35 музычных п’ес для фартэпіяна[5]
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Месцы пражывання[правіць | правіць зыходнік]
З 1883 года Багуміл Ваячак жыў і працаваў у Кіеве. Вядомы наступныя яго месцы пражывання[3][14]:
- Вуліца Львоўская (цяпер вул. Сечавых Стральцоў), 26.
- Вуліца Несцераўская (цяпер вул. Івана Франка), 18 (1904—1913).
- Вуліца Рэйтарская , 24.
- Вуліца Багдана Хмяльніцкага , 7 і 54.
- Садовая вуліца , 4 (1920-я).
Сям’я і нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
11 лістапада 1916 года пабраўся шлюбам з Пелагеяй Саваўнай Бачынінай[15], з якой на той момант меў чатырох дзяцей: Мікалая, Паўла, Марыю і Вольгу.
- Багуміл Ваячак, пазней Фёдар Іванавіч Ваячак (1857—1934)
- Мікалай Фёдаравіч Ваячак — кантрабасіст[16], яхтсмен[17][18].
- Таццяна Мікалаеўна Ваячак (1917—?) — арфістка, вучаніца вядомага педагога Г. Г. Гаазе[19][16].
- Святаслаў Леонцьевіч Круцікаў (нар. 1944) — украінскі кампазітар, музыкант, мастак, заснавальнік трох музычных калектываў[16].
- Канстанцін Мікалаевіч Ваячак (1921—1942) — лейтэнант, загінуў на вайне[20].
- Таццяна Мікалаеўна Ваячак (1917—?) — арфістка, вучаніца вядомага педагога Г. Г. Гаазе[19][16].
- Павел Фёдаравіч Ваячак, пазней Павел Іванавіч Бачынін (1895—1976) — віяланчэліст і дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Малдовы[21].
- Леанард Паўлавіч Бачынін
- Вікторыя Паўлаўна Бачыніна
- Марыя Фёдараўна Рэйслер (1900—?) — жонка інжынера і пісьменніка А. У. Рэйслера[22][23].
- Арэст Аляксандравіч Рэйслер (1920—?)
- Аляксандр Арэставіч Рэйслер
- Эма (прыёмная дачка)
- Арэст Аляксандравіч Рэйслер (1920—?)
- Вольга Фёдараўна Боткіна (1903—1977)
- Іна Мікалаеўна Боткіна (1927—2008) — жонка беларускага мастака У. П. Кульваноўскага.
- Аляксандра Кульваноўская (нар. 1956)
- Вікторыя Кульваноўская (нар. 1963)
- Іна Мікалаеўна Боткіна (1927—2008) — жонка беларускага мастака У. П. Кульваноўскага.
- Мікалай Фёдаравіч Ваячак — кантрабасіст[16], яхтсмен[17][18].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Доброхотов 1974, с. 83.
- ↑ а б Зільберман 2012, с. 308.
- ↑ а б в Богумил Воячек (укр.). Сайт «Musician.ua» (30 сакавіка 2017). Праверана 3 сакавіка 2020.
- ↑ Зведений каталог нотних рукописів і друкованих видань творів М. І. Вериківського з фондів ЦДАМЛМ України / Автори-укладачі: Ю. В. Бентя, І. Є. Таміліна. — Київ: Центральний державний архів-музей літератури і мистецтва України, 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Александр Муратов, Дина Муратова. Чешские педагоги классических языков в Киевском учебном округе. Часть 2 (руск.). Сайт гістарычнага таварыства «Русская традиция» (20 сакавіка 2017). Праверана 24 мая 2020.
- ↑ Доброхотов 1974, с. 120.
- ↑ Столярчук 1996, с. 153.
- ↑ Доброхотов 1974, с. 124.
- ↑ Зільберман 2012, с. 308—309.
- ↑ Зильберман Ю. , Смилянская Ю. Киевская симфония Владимира Горовица. — Киев, 2002. — 412 с.
- ↑ Українська музична енциклопедія 2006, с. 417.
- ↑ Відомі контрабасисти України… (укр.). Державний історико-меморіальний Лук'янівський заповідник (6 красавіка 2017). Праверана 5 сакавіка 2020.
- ↑ Олександр Щетинський. Моя версія «Енеїди» Лисенка(укр.) // Музика . — Київ: 2013. — № 1 (390). — С. 60—61.
- ↑ Житловий будинок 1889–90, в якому проживав Воячек Б. І. (укр.). Звід памяток історіі та культури. Праверана 2 ліпеня 2019.
- ↑ Метрычная кніга Мікалаеўскай царквы ў Святошыне за 1916 год.
- ↑ а б в Зинькевич Е. Неформат: о «человекоявлении» Святославе Крутикове(руск.). — Киев
- ↑ Батюшков Ю. Под парусами(руск.) // Огонёк . — 03.10.1954. — Т. 40. — № 1425. — С. 24.
- ↑ К. Л. Бирюкович. Киевский крейсерский яхт-клуб (руск.). Сайт «Barque.ru». Праверана 5 сакавіка 2020.
- ↑ Метрычная кніга Сабора Раства Багародзіцы ў Пыратыне за 1917 год.
- ↑ Воячек Константин Николаевич (руск.). Сайт «Память народа». Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ 06 июня — Календарь событий (укр.). Сайт «Moldovenii.md». Праверана 11 чэрвеня 2021.
- ↑ Рейслер Александр Владимирович (руск.). Сайт «Сахаровский центр». Праверана 5 мая 2020.
- ↑ РЕЙСЛЕР Александр Владимирович (руск.). Сайт «Заклейменные властью». Праверана 5 мая 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Большая биографическая энциклопедия. 2009.
- ВОЯЧЕК Богуміл (Федір) Іванович // Українська музична енциклопедія. Том 1 / Редкол.: Г. Скрипник (голова) та ін.. — Київ: Національна Академія Наук України, Інститут мистецтвознавства, фольклористики та етнології ім. М. Т. Рильського, 2006. — С. 417—418. — 680 с. — ISBN 966-02-4100.
- Доброхотов Б. В. Контрабас: История и методика / Ред.-сост. Б. В. Доброхотов. — Москва: Музыка, 1974. — 336 с.
- Зинькевич Е. Неформат: о «человекоявлении» Святославе Крутикове(руск.).
- Зільберман Ю. Київське музичне училище. Нарис діяльності. 1868-1924 рокию. Киевское музыкальное училище. Очерк деятельности. 1868-1924 годы. — Київ: Клякса, 2012. — 479 с. — ISBN 978-966-2541-07-6.
- Проценко Л., Костенко Ю. Лук’янівське цивільне кладовище, путівник. — Вид. 2-ге. — Київ: Інтерграфік, 2001. — 192 с. — ISBN 966-532-012-2.
- Столярчук Б. Й. Біографічний словник “Контрабасисти України”(укр.) // Українська біографістика. Збірник наукових праць. — 1996. — В. 1. — С. 152—154.
- Шамаєва К. Чеські музиканти в Києві // Музика. 1981. № 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багуміл Ваячак
- Багуміл Ваячак (руск.) на сайце Academic.ru
- Багуміл Ваячак (укр.) на сайце Musician.ua
- Багуміл Ваячак (укр.) на сайце Энцыклапедыі сучаснай Украіны
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Градзец-Кралавэ
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Лук’янаўскіх могілках
- Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
- Героі Працы
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кантрабасісты Чэхіі
- Кантрабасісты Украіны
- Кампазітары Чэхіі
- Кампазітары Украіны
- Акадэмічныя музыканты Чэхіі
- Акадэмічныя музыканты Украіны
- Музычныя педагогі Украіны