Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння: 15 жніўня 1918(1918-08-15)
Месца нараджэння: Мінск, БНР
Дата смерці: 4 лістапада 2003(2003-11-04) (85 гадоў)
Месца смерці: Мінск, Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: пейзаж
Вучоба: Віцебскае народнае мастацкае вучылішча
Стыль: рэалізм
Вядомыя працы: «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай»


Уладзі́мір Пятро́віч Кульвано́ўскі (15 жніўня 1918[1], Мінск, БНР4 лістапада 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны мастак[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1938 годзе. Вучыўся ў І.В. Ахрэмчыка, В.К. Дзежыца, Л.М. Лейтмана. З 1938 года працаваў у Вялікім тэатры оперы і балета. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1939 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 годзе ажаніўся з Інай Мікалаеўнай Боткінай, унучкай украінскага кампазітара Ф.І. Ваячака. З 1959 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1968 годзе ў гонар 50-годдзя Уладзіміра Пятровіча была арганізавана персанальная юбілейная выстава[2], у 1983 годзе адбылася персанальная выстава з нагоды 65-годдзя мастака.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне сцэнаграфіі. Сярод тэатральных твораў эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў[1]:

Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў, прысвечаных старажытнаму Мінску[1]. Сярод іх графічныя лісты «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай». З’яўляецца аўтарам жывапісных лірычных пейзажаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 3, 1986, с. 156
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. С. 404
  3. Анатоль Валахановіч. Старадарожскі мастацкі музей (бел.) . Праверана 19 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3 Карчма — Найгрыш. — 751 с.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.