Бадмінтон у Беларусі
У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
У Беларусі развіваецца з 1960 года. У 1962 створана Федэрацыя бадмінтона БССР, у лістападзе 1962 праведзены першы чэмпіянат Мінска, затым у Магілёве — першы чэмпіянат Беларусі. У 1963 беларуская каманда ўдзельнічала ў першым чэмпіянаце СССР. У 1968 адбылася першая міжнародная сустрэча (з камандай Югаславіі).
Зборная каманда Беларусі — шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, Кубкаў СССР і летніх Спартакіяд народаў СССР. У 1971 зборная Беларусі заваявала Кубак СССР. У 1972 беларускія спартсмены заваявалі 4 залатыя і 3 сярэбраныя медалі першынства СССР. У 1980 і 1982 каманда Беларусі была чэмпіёнам СССР. Найбольшых поспехаў дамаглася Святлана Зільберман (Бялясава) — шматразовая чэмпіёнка Беларусі, 17-разовая чэмпіёнка СССР, трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы. Надзея Касцючык і Вольга Конан станавіліся чэмпіёнкамі Еўропы сярод юніёраў.
З 1993 Беларусь уваходзіць у Сусветную федэрацыю і Еўрапейскую канфедэрацыю па бадмінтоне. Эмблема Беларускай федэрацыі бадмінтона — чырвона-белы валан на фоне сіняй кветкі васілька.
Спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат Беларусі па бадмінтоне праводзіцца ў Беларусі з 1992 года.
Навучанне бадмінтону ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
У Брэсце працуе спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерва прафсаюзаў па акрабатыцы і бадмінтону. Аддзяленні бадмінтона дзейнічаюць таксама: у СДЮШАР прафсаюзаў па гульнявых відах спорту «Дзвіна» г. Віцебска, СДЮШАР № 7 г. Гомеля, СДЮШАР № 1 г. Мазыра, ДЮСШ № 1 Светлагорскага раёна ў г. Светлагорску, ДЮСШ «Гродна — Хваля» г. Гродна, гарадской СДЮСШАР г. Магілёва, а ў Мінску — у СДЮШАР па гульнявых відах і СДЮШАР па настольным тэнісе (даныя 2019 г.).
Спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установай па каардынацыі дзейнасці аддзяленняў бадмінтона ў спартыўных школах, падрыхтоўцы нацыянальных (зборных) каманд і спартыўнага рэзерва, падрыхтоўцы трэнераў-інструктараў з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гульнявых відах спорту ў Мінску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бадмінтон // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Бадмінтон у Беларусі на Вікісховішчы |
---|
- Беларуская федэрацыя бадмінтона
- Бадмінтон // Нацыянальная бібліятэка Беларусі