Беларуская федэрацыя кіберспорту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская федэрацыя кіберспорту
Белорусская федерация киберспорта
Краіна
Офіс Сцяг Беларусі Мінск, Беларусь
Адрас Мінск, Захарава, 50В, памяшканне 7Н
Тып арганізацыі Спартыўная федэрацыя
Афіцыйныя мовы беларуская
руская
Кіраўнікі
Старшыня Дзяніс Сяргеевіч Богуш
Заснаванне
Заснавана 6 студзеня 2017
Член у Інтэрнацыянальная федэрацыя (Паўднёвая Карэя)
УНП 805003512
www.cybersport.by

Белару́ская федэра́цыя кіберспо́рту — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне[1], якое займаецца падтрымкай і развіццём кіберспорта ў Беларусі[2].

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ў Беларусі кіберспорту як новага віду спартыўнай спаборніцкай дзейнасці і спецыяльнай практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе камп’ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інтэрактыўных прылад і іншых магчымасцяў камп'ютарных тэхналогій, а таксама ўцягванне ў кіберспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.[3]

Акрамя таго, садзейнічае развіццю кіберспорту ў Беларусі як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця, і эфектыўных формаў фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне здаровага, фізічна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакалення Беларусі.[4]

Вонкавыя выявы
СТАТУТ Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя кіберспорту».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі ў 2014 годзе пачаліся першыя дзеянні па стварэнні федэрацыі кіберспорту. У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры планавалі стаць рэспубліканскай арганізацыяй.[5]

У стварэнні цяперашняй федэрацыі прымала ўдзел арганізацыйная кампанія «Пляцоўка».[6] Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне 6 студзеня 2017 года.[7] Створана для развіцця кіберспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартыўнага руху.[8] Афіцыйным партнёрам федэрацыі стала кампанія па вытворчасці кампутарных крэслаў «DXRacer».

28 лютага анансавала дзве лігі з прызавымі фондамі рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 года і завершацца гранд-фіналамі ў Мінску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымы турніраы па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце).[9] Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіяната абіраюцца шляхам правядзення адборачных онлайн-турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Мінску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх універсітэтаў і 173 каледжаў з усіх абласцей Беларусі, якія абіраюцца шляхам арганізацыі LAN-кваліфікацый. Лепшыя каманды кожнай вобласці згуляюць згуляюць на фінальным турніры ў Мінску.[10]

4 чэрвеня 2017 года Беларуская федэрацыя кіберспорту падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і хакейным клубам «Дынама Мінск».[11]

Чэмпіянаты[правіць | правіць зыходнік]

  • МЭТА'18: FIFA — кіберспартыўны турнір у дысцыпліне FIFA (арганізаваны сумесна з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» 10 лютага 2018 года на пляцоўцы фан-дома ХК «Дынама-Мінск»).

Кіруючы склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяніс Сяргеевіч Богуш — старшыня федэрацыі[12]
  • Павел Генадзевіч Волкаў — намеснік старшыні
  • Вадзім Уладзіміравіч Аношка — член праўлення
  • Кірыл Аляксандравіч Салановіч — член праўлення
  • Аляксей Андрэевіч Кузняцоў — член праўлення
  • Максім Аляксандравіч Калтанюк — член праўлення

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Спартыўны эксперт Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнай:[13]

" Гэтая федэрацыя вельмі хутка — яшчэ на нашым жыцці — стане галоўнай у Беларусі. Яна будзе развіваць тое, што сапраўды цікава масам (у адрозненні ад хакея альбо футбола). Тое, што без школы, загадаў, бацькоў і кніжак ведаюць усе дзеці.[14] "

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Минюст зарегистрировал Белорусскую федерацию киберспорта. БелТА (6 студзеня 2017). Праверана 13 красавіка 2017. (руск.)
  2. Беларуская федэрацыя кіберспорту. Звязда. Праверана 16 красавіка 2018.
  3. В Беларуси появилась федерация киберспорта(недаступная спасылка). TUT.BY (6 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  4. У Беларусі з'явілася федэрацыя кіберспорту. Хартыя'97 (6 студзеня 2017). Праверана 12 красавіка 2017.
  5. Руслан Кулевіч (06 студзеня 2016). "У Гродне з'явілася свая федэрацыя кіберспорту". Твой Стыль. Праверана 2018-12-19. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)(недаступная спасылка)
  6. Белорусская федерация киберспорта(недаступная спасылка). iT-Ground.net (9 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2014. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  7. О государственной регистрации Республиканского общественного объединения «Белорусская федерация киберспорта»(недаступная спасылка). Министерство юстиции Республики Беларусь (6 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  8. В Беларуси появилась федерация киберспорта. Беларусь сегодня (6 студзеня 2017). Праверана 13 красавіка 2017. (руск.)
  9. Белорусская федерация киберспорта проведет турниры по CS:GO, Dota 2 и WoT. Компьютерные вести (28 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
  10. Белорусская федерация киберспорта проведёт студенческую и республиканскую лиги. CyberSport.ru (28 лютага 2017). Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  11. Белорусский киберспорт стал на шаг ближе к спорту традиционному(недаступная спасылка). TUT.BY (4 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2018. Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
  12. Федерация киберспорта: это как рок-н-ролл, просто примите. Sputnik Беларусь (7 ліпеня 2017). Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
  13. Андрей Вашкевич 2017, с. 1.
  14. Кіберспорт у Беларусі – спартовая дысцыпліна. БелСат (7 студзеня 2017). Праверана 16 красавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]