Перайсці да зместу

Італа Кальвіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італа Кальвіна
Italo Calvino
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні італ.: Italo Giovanni Calvino Mameli
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1923(1923-10-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1985(1985-09-19)[2][4][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Марыа Кальвіна[d]
Маці Ева Мамелі Кальвіна[d]
Жонка Esther Judith Singer[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, эсэіст, раманіст, сцэнарыст
Гады творчасці 19471985
Кірунак постмадэрнізм
Мова твораў італьянская
Дэбют Сцежка павучыных гнёздаў
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры
Узнагароды
italocalvino.org (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Італа Кальвіна (італ.: Italo Calvino; 15 кастрычніка 1923 — 19 верасня 1985) — італьянскі празаік, прадстаўнік неарэалізму.

Нарадзіўся ў Сант'яга-дэ-Лас-Вегас (Santiago de Las Vegas) на Кубе, дзе працаваў яго бацька. У хуткім часе сям'я вярнулася ў Італію. Дзяцінства правёў у Сан-Рэма, там атрымаў сярэднюю адукацыю.

Напачатку Другой сусветнай вайны перапыніў навучанне на аграрным факультэце і ў 1943 годзе далучыўся да партызанскага руху. У 1945 годзе пераяжджае ў Турын, дзе супрацоўнічае ў розных газетах. Стаецца членам Камуністычнай партыі.

Пасля вайны зноў вучыцца, але на філалагічным факультэце.

У 1947 годзе скончыў універсітэт, абараніўшы дыпломную працу па творчасці Джозефа Конрада, і пачаў працаваць у камуністычнай газеце «L’Unità».

З дапамогай сяброў-пісьменнікаў Чэзарэ Павезэ і Эліа Вітарыні Італа Кальвіна выдаў першую кнігу «Сцежка павучыных гнёздаў» (Il sentiero dei nidi di ragno) — неарэалістычную аповесць, заснаваную на ўласным партызанскім досведзе, а ў 1949 годзе — зборнік апавяданняў «Апошнім прыходзіць груган» (Ultimo viene il corvo). Абедзве кнігі з'явіліся ў асяроддзі неарэалізму. У гэты перыяд выходзіць і кніга «Юнакі з По» (I giovani del Po), неарэалістычная і пралетарская паводле тэматыкі, блізкая да прозы Ч.Павезэ.

У 1952 годзе Італа Кальвіна пакідае сацыяльную, рэалістычную літаратуру і прысвячае сябе фантастыцы. Выходзяць творы «Раздвоены віконт» (Il visconte dimezzato), «Барон на дрэве» (Il barone rampante) і «Рыцар, які не існуе» (Il cavaliere inesistente), якія складаюць трылогію з назвай «Нашыя продкі» (I nostri antenati). Трылогія малюе алегарычны вобраз сучаснага чалавека. У 1956 годзе Італа Кальвіна выдае зборнік «Італьянскія казкі» (Fiabe Italiane). У 1963 годзе выйшаў зборнік апавяданняў для дзяцей «Маркавальда, альбо Поры года ў горадзе» (Marcovaldo, ovvero le stagioni in cittá).

У 1964 годзе пісьменнік наведвае Парыж, знаёміцца з Раланам Бартам і Клодам Леві-Стросам і захапляецца сацыялогіяй, касмалогіяй і семіётыкай. Новыя зацікаўленасці паўплывалі і на яго творчасць: неўзабаве выходзіць зборнік апавяданняў «Космакамічныя гісторыі» (1965), а ў 1969 годзе — раман «Замак скрыжаваных лёсаў» (Il castello dei destini incrociati). Гэтыя, а таксама наступныя творы ствараліся пад значным уплывам фантастыкі і сюррэалізму: «Нябачныя гарады» (Le cittá invisibili, 1972), «Калі адной зімовай ноччу вандроўнік...» (Se una notte d’inverno un viaggiatore.., 1979).

У 1975 годзе пісьменнік стаў ганаровым сябрам Амерыканскай Акадэміі, у наступным годзе атрымаў Аўстрыйскую Дзяржаўную прэмію за еўрапейскую літаратуру.

У 1983 годзе выйшаў зборнік «Паламар».

Памёр Італа Кальвіна ў Сіене ў 1985 годзе.

Зноскі

  1. Кальвино Итало // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Italo Calvino // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Italo CALVINO // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • Luca Baranelli, Bibliografia di Italo Calvino, Pisa, Edizioni della Normale, 2007.