Банцавічы
Вёска
Банцавічы
|
Ба́нцавічы[1] (трансліт.: Bancavičy, руск.: Банцевичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Прозвішча Банцэвіч аддаўна распаўсюджанае ў тым ліку вакол Ліды. Ад імя тыпу Bantys літоўскі тапонім Bančiai.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Банцавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3], у 1972—1978 гадах — у складзе Крупаўскага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх