Перайсці да зместу

Верх-Крупава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Верх-Крупава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 38 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236843031
Верх-Крупава на карце Беларусі ±
Верх-Крупава (Беларусь)
Верх-Крупава
Верх-Крупава (Гродзенская вобласць)
Верх-Крупава

Верх-Кру́пава[1] (трансліт.: Vierch-Krupava, руск.: Верх-Крупово) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ліды. Аддзелена ракой Крупка (прыток Дзітвы) ад аграгарадка Крупава. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашаы Ліда—Радунь.

Побач са старадаўняй Крупай у 1909 годзе згадваецца Крупа Высокая ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце, побач згадваецца Крупа Лясная (4 жыхары). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара».

З 21 лютага 2023 года вёска ў складзе Дзітвянскага сельсавета[2].

  • 1921 год — 85 жыхароў.
  • 1940 год — 85 жыхароў.
  • 1960 год — 85 жыхароў.
  • 1990 год — 80 жыхароў, 40 гаспадарак.
  • 2004 год — 49 жыхароў, 19 гаспадарак.
  • 2012 год — 45 жыхароў, 16 гаспадарак.
  • 2015 год — 40 жыхароў, 16 гаспадарак.
  • 2019 год — 38 чал.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ве́рхняе Кру́пава
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области