Мальгі
Вёска
Мальгі
|
Мальгі́[1] (трансліт.: Maĺhi, руск.: Мольги) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У Падымным тарыфе 1775 г. у Лідскай парафіі згадваецца вёска Мальгі паноў Альшэўскіх — 14 дымоў. У воапісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. у лідскай парафіі згаданы Мальгі, вёска пана Альшэўскага, падстолія Лідскага.
З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх