Перайсці да зместу

Дзітва (аграгарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Дзітва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 569 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236832026
Дзітва на карце Беларусі ±
Дзітва (аграгарадок) (Беларусь)
Дзітва (аграгарадок)
Дзітва (аграгарадок) (Гродзенская вобласць)
Дзітва (аграгарадок)

Дзітва́[1] (трансліт.: Dzitva, руск.: Дитва) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Дзітвянскага сельсавета.

Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Ліды, 102 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы М6.

Упершыню згадваецца як маёнтак у склдзе ВКЛ, шляхецкая ўласнасць у 1467 годзе. На пачатку XVIII ст. Дзітвой Шамятоўскай валодаў Уладзіслаў Шамёт.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе маёнтак Дзітва-Шэмятоўская ў Лідскім павеце Віленскай губерні, уладанне Жэляхоўскай, пасля скасавання прыгону землі ўвайшлі ў Тарноўскую воласць. У 1897 годзе існавалі маёнткі памешчыкаў Ягадоўскага (18 жыхароў) і Львова (46 жыхароў). У 1905 годзе ў маёнтку Ягадоўскга 18 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Мыцкім сельсавеце, у фальварку Дзітва-Шэмятоўская 14 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Белагрудскім, з 26 чэрвеня 1965 года ў Мыцкім, з 11 лютага 1972 года ў Крупаўскім сельсавеце.

У 1953 годзе заснавана інкубатарна-птушкаводчая станцыя, у 1962 годзе на яе базе створана Лідская птушкафабрыка. У 1960-я гады ў сувязі з асваеннем радовішча торфу «Бярэзіна» і ў пойме ракі Дзітва на месцы былога маёнтка пабудаваны торфабрыкетны завод «Дітва», пры якім узнік пасёлак. Першапачаткова былі пабудаваны 16 трохпавярховых і 7 двухпавярховых жылых дамоў, а таксама 18 аднапавярховых з прысядзібнымі ўчасткамі. Пазней пасёлак і вёска зліліся. З 24 красавіка 1978 года пасёлак стаў цэнтрам Дзітвянскага сельсавета[2].

У 1994 годзе да пасёлка далучана вёска Кульбакі (Лідскі раён). З 2007 года — аграгарадок.

  • 1997 год — 1859 чал.
  • 2004 год — 1673 чал.
  • 2009 год — 1569 чал.
  • 2012 год — 1538 чал.
  • 2015 год — 1628 чал.
Торфабрыкетны завод.

У аграгарадку знаходзіцца адно з буйнейшых торфапрадпрыемстваў Беларусі — ААТ «Торфабрыкетны завод „Дзітва“»[3].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дзі́тва
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. ОАО "Торфабрыкетны завод Дзітва"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2023. Праверана 27 лістапада 2023.