Перайсці да зместу

Барбара Прамер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барбара Прамер
Barbara Prammer
Сцяг11-ы Старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыі
30 кастрычніка 2006 — 2 жніўня 2014
Папярэднік Андрэас Коль
Пераемнік Карлгайнц Копф (в. а.)
Дорыс Бурэс

Нараджэнне 11 студзеня 1954(1954-01-11)[1]
Смерць 2 жніўня 2014(2014-08-02) (60 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Barbara Thaller[1][4]
Дзеці Julia Fellner[d]
Партыя Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Вялікі Крыж I ступені ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Вялікі Крыж I ступені ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Сайт barbara-prammer.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ба́рбара Пра́мер (ням.: Barbara Prammer, 11 студзеня 1954, Отнанг-на-Гаўсруку, Аўстрыя — 2 жніўня 2014, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыі (2006—2014).

У 1973 г. скончыла камерцыйны каледж у Фёклабруку (Верхняя Аўстрыя). Затым працавала ў муніцыпальным офісе Отнанг. У 1986 г. скончыла факультэт сацыялогіі Лінцскага ўніверсітэта імя Ёгана Кеплера, атрымаўшы ступень магістра сацыяльных і эканамічных навук. Да 1989 г. з'яўлялася сацыяльным педагогам у Цэнтры рэабілітацыі Лінца і рэферэнтам дзяржаўнай службай занятасці федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя.

У 1990 г. яна была абрана старшынёй жаночага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, гэту пасаду палітык займала да 2005 г. У 19911995 гг. дэпутат і віцэ-прэзідэнт зямельнага парламента Верхняй Аўстрыі. У 1995 годзе абрана членам федэральнага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі (СПА) і намеснікам старшыні партыі. У 19951997 гг. міністр жыллёвага будаўніцтва і аховы прыроды Верхняй Аўстрыі. У 19972000 гг. міністр па справах жанчын і абароне правоў спажыўцоў Аўстрыі. На гэтай пасадзе дамагалася заканадаўчага замацавання палажэнняў пра поўнае гендарнае раўнапраўе. У перыяд яе знаходжання на пасадзе міністра аўстрыйскія жанчыны атрымалі права на ваенную службу, а таксама на працу ў начныя гадзіны. У 1999 г. была абрана ў Нацыянальны савет, у 2000 г. стала намеснікам старшыні фракцыі СПА. У 20042006 гг. — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі. (Была членам прэзідэнцкага трыўмвірату ў ліпені 2004 года)

З 2006 г. прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі.

Пасля таго як яна пераехала ў Вену яе муж, Вольфганг Прамер, які працаваў у Лінцы ў зямельным аддзяленні федэральнай палаты рабочых і служачых, быў абвінавачаны жанчынай-сакратаром гэтай установы ў сексуальных дамаганнях. Прамер заняла тады бок сакратаркі. У 2001 годзе яна развялася.

Зноскі