Міхаэль Хайніш
| Міхаэль Хайніш | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Michael Hainisch | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карл Зейц | ||||||
| Пераемнік | Вільгельм Міклас | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 жніўня 1858[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
26 лютага 1940[1][2][…] (81 год) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Michael Hainisch[d] | ||||||
| Маці | Marianne Hainisch[d] | ||||||
| Жонка | Emilie Auguste Figdor[d][4] | ||||||
| Дзеці | Mia Pflaum[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар права[d] ()[5] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Міхаэль Хайніш (ням.: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858 — 26 лютага 1940) — аўстрыйскі палітык. Другі прэзідэнт Аўстрыі. Ён быў абраны ў 1920 годзе.
Прэзідэнцтва
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасля абрання ў 1920 годзе займаў прэзідэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 года, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.
У перыяд свайго прэзідэнцтва працаваў на пераадоленне той цяжкай сітуацыі, якая ўзнікла ў Аўстрыі пасля Першай сусветнай вайны. Развіваў аграрны сектар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як Германіяй. Стаў абаронцам нацыянальных традыцый і культуры і ініцыятарам стварэння закону аховы помнікаў. Хайніш быў ганаровым членам акадэміі навук.
У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Хайніша на трэці тэрмін. Федэральны канцлер Ігнац Зайпель прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Хайніша, але той адмовіўся[6]. Пасля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.
Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе, як і многія яго суайчыннікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасля пачатку Другой сусветнай вайны.
Зноскі
- 1 2 Michael Hainisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Michael Hainisch // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544977 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Kindred Britain
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544977 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Austria: Three-Room President Архівавана 3 лістапада 2012.. Time Magazine.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаэль Хайніш. Hofburg.at (ням.)
- Міхаэль Хайніш. AEIOU (ням.)