Бартальд Георг Нібур
Бартальд Георг Нібур | |
---|---|
ням.: Barthold Georg Niebuhr | |
| |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1776[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1831[2][3][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Карстэн Нібур[d] |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, эканаміст, класіцыст, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Бартальд Георг Ні́бур (ням.: Barthold Georg Niebuhr; 27 жніўня 1776, Капенгаген — 2 студзеня 1831) — нямецкі гісторык антычнасці, дыпламат. Член Берлінскай АН (1810).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын дацкага падарожніка-ўсходазнаўца Карстэна Нібура. З 1800 на дацкай, у 1806—10 і 1813—23 на прускай дзяржаўнай службе. У 1816—23 прускі пасланнік у Ватыкане. У 1810—13 выкладаў у Берлінскім, з 1823 — у Бонскім універсітэтах. Галоўная праца — «Рымская гісторыя» (т. 1—З, 1811—32; апісаны падзеі да 241 да н.э.).
Увёў у гістарычную навуку метад крытычнага падыходу да крыніц. Яго інтэрпрэтацыя раннерыманскай гісторыі (лічыў, што асноўнай зыходнай адзінкай гістарычнага развіцця рымлян быў род; родавы лад змяніла дзяржаўная арганізацыя, заснаваная на тэрытарыяльным падзеле, рубеж паміж імі — сістэма рэформ Сервія Тулія; прапанаваў тэорыю пра паходжанне патрыцыяў і плебеяў у выніку заваявання рымскімі царамі лацінскіх пасяленняў) паўплывала на нямецкую гістарыяграфію (Леапольд фон Ранке, Тэадор Момзен і інш.).
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Barthold Georg Niebuhr // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Barthold Georg Niebuhr // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Barthold Georg Niebuhr // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Нибур Бартольд Георг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1776 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1831 годзе
- Памерлі ў Боне
- Пахаваныя на Старых могілках (Бон)
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кільскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Германіі