Барыс Алегавіч Панкратаў
Поўнае імя | Барыс Алегавіч Панкратаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 снежня 1982[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 34 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Барыс Панкратаў (нар. 30 снежня 1982, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў Магілёве. Гуляў у барысаўскім БАТЭ, мінскім «Дынама», магілёўскім «Дняпры». Пасля вылету магіляўчан з Вышэйшай лігі ў студзені 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка.
У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[2] і стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе. У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Каценкі, стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2014 года стаў капітанам каманды[3]. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой некаторы час не гуляў. Пасля вяртання стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Журавым.
Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Панкратаў разарваў з ім кантракт[4]. У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[5] і ў выніку пачаў сезон 2015 у бабруйскім клубе. Здолеў стаць асноўным брамнікам бабруйчан, дапамог ім заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы ў 26 матчах усяго 16 галоў. У маі-чэрвені Панкратаў, не прапускаючы ў пяці матчах запар, выдаў «сухую» серыю з 537 хвілін, якая стала адной з найдаўжэйшых у чэмпіянаце.
У першай палове сезона 2016 Панкратаў быў другім брамнікам пасля Антона Амельчанкі. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка случан, але пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 трывала гуляў у стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[8]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове, але часам стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2006, 2007
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1999 | Д3 | Дняпро-2 | ![]() |
13 | -24 |
2001 | Д3 | Спартак-ВАР-Дняпро | ![]() |
24 | -24 |
2002 | Д3 | Спартак-ВАР-Дняпро | ![]() |
18 | -13 |
2003 | Д3 | Спартак-ВАР | ![]() |
28 | -35 |
2004 | Д3 | Спартак-ВАР | ![]() |
22 | -21 |
2005 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
5 | -3 |
2006 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
7 | -8 |
2007 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
8 | -7 |
2008 | Д1 | Дынама | ![]() |
14 | -14 |
2009 (1) | Д1 | Граніт | ![]() |
9 | -11 |
2010 | дубль | Дняпро | ![]() |
25 | -11 |
2011 | Д1 | Дняпро | ![]() |
26 | -37 |
2012 | Д1 | Нёман | ![]() |
1 | -4 |
2013 | Д1 | Дняпро | ![]() |
10 | -9 |
2014 | Д1 | Дняпро | ![]() |
21 | -28 |
2015 | Д1 | Белшына | ![]() |
26 | -16 |
2016 | Д1 | Белшына | ![]() |
20 | -31 |
2017 | Д1 | Слуцк | ![]() |
16 | -17 |
2018 | Д1 | Слуцк | ![]() |
25 | -30 |
2019 | Д1 | Слуцк | ![]() |
18 | -28 |
Зноскі
- ↑ Boris Pankratov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Борис Панкратов и Александр Былина перешли в могилевский "Днепр"
- ↑ Панкратов будет капитаном «Днепра» в новом сезоне
- ↑ 1-я лига. Есть кто смелый?
- ↑ Футбол. Борис Панкратов и Олег Карамушка находятся на просмотре в "Белшине"
- ↑ Борис Панкратов подписал контракт со "Слуцком"
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
- ↑ Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с двумя вратарями
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Спартак Шклоў
- Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў