Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў
Dmitriev Boris Mikhaylovich.jpg
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1924(1924-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1944(1944-02-23) (19 гадоў)
Месца смерці
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Барыс Міхайлавіч Дзмі́трыеў[1] (руск.: Борис Михайлович Дмитриев; 11 чэрвеня 1924 — 23 лютага 1944) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны, камандзір дыверсійнай групы 221-а партызанскага атрада імя К. К. Ракасоўскага. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве. У 1942 годзе скончыў спецыяльную школу падрыўнікоў-мінёраў і быў накіраваны ў 221-ы партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага, дзейнічаўшы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падрыхтаваў 14 партызан-падрыўнікоў, удзельнічаў у падрыве 18 эшалонаў праціўніка. Дыверсійная група пад камандаваннем Б. М. Дзмітрыева ўзарвала 1400 чыгуначных рэек, 43 масты, 22 аўтамашыны, 3 танкі праціўніка.

Загінуў Б. М. Дзмітрыеў 23 лютага 1944 г. у баі за апорны пункт у вёсцы Каменічы Асіповіцкага раёна. Пахаваны ў горадзе Асіповічы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Асіповічы і Лёзна, сярэдняя школа № 1 у Асіповічах.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў на сайце «Героі краіны»