Барыс Алегавіч Панкратаў
Поўнае імя | Барыс Алегавіч Панкратаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 снежня 1982[1] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ-2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Барыс Панкратаў (нар. 30 снежня 1982, Магілёў) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у барысаўскім БАТЭ-2.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў Магілёве. Гуляў у барысаўскім БАТЭ, мінскім «Дынама», магілёўскім «Дняпры». Пасля вылету магіляўчан з Вышэйшай лігі ў студзені 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка.
У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[3] і стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе. У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Каценкі, стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2014 года стаў капітанам каманды[4]. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой некаторы час не гуляў. Пасля вяртання стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Журавым.
Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Панкратаў разарваў з ім кантракт[5]. У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[6] і ў выніку пачаў сезон 2015 у бабруйскім клубе. Здолеў стаць асноўным брамнікам бабруйчан, дапамог ім заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы ў 26 матчах усяго 16 галоў. У маі-чэрвені Панкратаў, не прапускаючы ў пяці матчах запар, выдаў «сухую» серыю з 537 хвілін, якая стала адной з найдаўжэйшых у чэмпіянаце.
У першай палове сезона 2016 Панкратаў быў другім брамнікам пасля Антона Амельчанкі. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка случан, але пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2018 трывала гуляў у стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[9]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове, але часам стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. У 2020 годзе быў асноўным брамнікам, прапусціў толькі канец сезона.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12], дзе чаргаваўся ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Іслач» па заканчэнні кантракта, вярнуўся ў «Слуцк»[13]. У 2022 годзе не гуляў з-за траўмы, сезон 2023 пачаў рэзервовым брамнікам, у другой палове сезона стаў часам выхадзіць на поле. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15].
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2024 года быў заяўлены як гуляючы трэнер брамнікаў за барысаўскі БАТЭ-2[16].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2006, 2007
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1999 | Д3 | Дняпро-2 | 13 | −24 | |
2001 | Д3 | Спартак-ВАР-Дняпро | 24 | −24 | |
2002 | Д3 | Спартак-ВАР-Дняпро | 18 | −13 | |
2003 | Д3 | Спартак-ВАР | 28 | −35 | |
2004 | Д3 | Спартак-ВАР | 22 | −21 | |
2005 | Д1 | БАТЭ | 5 | −3 | |
2006 | Д1 | БАТЭ | 7 | −8 | |
2007 | Д1 | БАТЭ | 8 | −7 | |
2008 | Д1 | Дынама | 14 | −14 | |
2009 (1) | Д1 | Граніт | 9 | −11 | |
2010 | дубль | Дняпро | 25 | −11 | |
2011 | Д1 | Дняпро | 26 | −37 | |
2012 | Д1 | Нёман | 1 | −4 | |
2013 | Д1 | Дняпро | 10 | −9 | |
2014 | Д1 | Дняпро | 21 | −28 | |
2015 | Д1 | Белшына | 26 | −16 | |
2016 | Д1 | Белшына | 20 | −31 | |
2017 | Д1 | Слуцк | 16 | −17 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 25 | −30 | |
2019 | Д1 | Слуцк | 18 | −28 | |
2020 | Д1 | Слуцк | 20 | −39 | |
2021 | Д1 | Іслач | 12 | −17 | |
2022 | Д1 | Слуцк | 0 | 0 | |
2023 | Д1 | Слуцк | 6 | −11 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Boris Pankratov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/120
- ↑ Футбол. Борис Панкратов и Александр Былина перешли в могилевский "Днепр" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
- ↑ Панкратов будет капитаном «Днепра» в новом сезоне (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ 1-я лига. Есть кто смелый? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2015.
- ↑ Футбол. Борис Панкратов и Олег Карамушка находятся на просмотре в "Белшине" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022.
- ↑ Борис Панкратов подписал контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с двумя вратарями (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ Борис Панкратов покинул "Слуцк" (руск.). football.by (20 студзеня 2021). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ Борис Панкратов подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ Борис Панкратов вернулся в "Слуцк" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ 41-летний вратарь "Слуцка" Борис Панкратов завершил игровую карьеру (руск.). football.by (31 студзеня 2024). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ Борис Панкратов заявлен за БАТЭ (руск.). bel.football (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
- Ігракі ФК Спартак Шклоў
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Іслач
- Футбольныя трэнеры Беларусі