Барыс Пятровіч Калінін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Пятровіч Калінін
Борис Петрович Калинин
Дата нараджэння 20 ліпеня 1913(1913-07-20)
Месца нараджэння станцыя Пярлоўская, Мыцішчанскі раён, Маскоўская вобласць
Дата смерці 10 кастрычніка 1943(1943-10-10) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19351936, 19411943
Званне
Малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Барыс Пятровіч Калінін (19131943) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Калінін нарадзіўся 20 ліпеня 1913 года на станцыі Пярлоўская (цяпер — Мыцішчанскі раён Маскоўскай вобласці). Скончыў сем класаў школы і Ленінградскі тэхнікум малочнай прамысловасці. Жыў у Маскве, працаваў спачатку рабочым, затым брыгадзірам Маскоўскага малаказавода № 2. Пасля заканчэння Маскоўскіх курсаў майстроў сацыялістычнай працы працаваў начальнікам цэха. У 19351936 гадах служыў у Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У жніўні 1941 года Калінін паўторна быў прызваны ў армію. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у абарончых баях 1941 года. У 1942 годзе Калінін скончыў Падольскае артылерыйскае вучылішча. Ужо ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Украінскай ССР. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Барыс Калінін камандаваў агнявым узводам 45-міліметровых гармат 53-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У канцы верасня 1943 года ўзвод Калініна паспяхова пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за плацдарм на яго заходнім беразе. 2-5 кастрычніка ён удзельнічаў у вызваленні населеных пунктаў Зладзееўка, Вільямаўка, Пасудава. У баі за Пасудава артылерысты ўзвода Калініна сарвалі нямецкую контратаку. У тым баі Калінін атрымаў цяжкае раненне, ад якога памёр 10 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Піліпча Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі малодшы лейтэнант Барыс Калінін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои огненных лет. Книга 8. М.: Московский рабочий, 1985.