Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч
Дата нараджэння 24 ліпеня 1899(1899-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1974(1974-01-15) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19201922, 19411946
Званне падпалкоўнік
Камандаваў падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Грамадзянская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч (24 ліпеня 189915 студзеня 1974) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (30 кастрычніка 1943 года)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пішчыкевіч Б. Т., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Сасноўка[Кам 1] у беднай сялянскай сям'і[2]. У Савецкай Арміі служыў у 1920—1922 гадах і зноў з 1941 года, прыняўшы ўдзел у Грамадзянскай вайне і вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Акрамя пачатковай школы, скончыў у 1932 годзе Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху(руск.) бел. (працаваў там жа выкладчыкам і кіраўніком факультэта)[2], курсы палітработнікаў пры Ваенна-палітычнай акадэміі(руск.) бел. (1941 год)[1].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Маёр Пішчыкевіч быў агітатарам палітаддзела 69-й стралковай дывізіі(руск.) бел. (65-я армія(руск.) бел., Цэнтральны фронт), калі на досвітку 15 кастрычніка 1943 года разам з дэсантам 120-га стралковага палка ўдзельнічаў у пераправе на правы бераг Дняпра ў раёне пасёлка Радуль і далейшых баях за плацдарм, у тым ліку адбіваючы контратакі ворага, замяніўшы з цягам часу параненага камандзіра дэсанту[1]. У цэлым была захоплена берагавая паласа шырынёй 800 метраў і адбіты 5 контратак[2]. 30 кастрычніка 1943 года Пішчыкевічу Б. Т. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2]. У далейшым прымаў удзел у вызваленні Беларусі і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Германіі, таксама вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці[2].

У 1946 годзе Пішчыкевіч, ужо ў званні падпалкоўніка, пайшоў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве[1]. Да 1957 года знаходзіўся на прафсаюзнай рабоце. Памёр 15 студзеня 1974 года[2]. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках(руск.) бел. Масквы[3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імянем Пішчыкевіча Б. Т. была названая школа на радзіме[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Каментары[правіць | правіць зыходнік]

  1. Іншы раз як месца нараджэння ўказваюць Краснадар. Гл.: Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 316. — 371 с. — 7 500 экз.
  3. Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч на сайце «Героі краіны»