Батаеўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Батаеўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Хоцімскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ветка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 500
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Бата́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ветка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Батаева. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Хоцімскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета[1]. 29 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ветка[2]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[3]. 30 снежня 2010 года скасаваны 3 вёскі: Доўгая Дубрава, Троіцкі і Труд[4]. 20 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бяседавіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 500 чалавек[6], з іх 91,4 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Батаева, вёскі Ветка, Галубоўка, Дубраўка, Іўкіна, Князеўка, Красная Паляна, Ліпакі, Міхайлаўка, Чарчонае і Яленаўка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 186. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Перечень наименований географических объектов, прекративших свое существование в 2010 г.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.