Перайсці да зместу

Яленаўка (Хоцімскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Яленаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
6 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2247
Аўтамабільны код
6
СААТА
7252812030
Яленаўка (Беларусь)
Яленаўка
Яленаўка
Яленаўка (Магілёўская вобласць)
Яленаўка
Яленаўка

Яле́наўка[1][2] (трансліт.: Jalienaŭka, руск.: Еленовка) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.

Вёска знаходзіцца за 38 кіламетраў на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 195 кіламетраў ад Магілёва, за 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Журбін на лініі КлімавічыСураж (Бранская вобласць). Рэльеф раўнінны, на поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе, далей па шашы Батаева—Хоцімск[2].

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай амаль мерыдыянальна. Забудова двухбаковая, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].

Вёска заснавана ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас[2].

З 1924 года ў Бялынкавіцкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Хоцімскім раёне. З 9 чэрвеня 1927 года да ліпеня 1930 года ўваходзіла ў склад Магілёўскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года да 27 верасня 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2].

З 17 студзеня 1962 года да 30 ліпеня 1966 года зноў у складзе Касцюковіцкага раёна[2].

20 верасня 2013 года, пасля скасавання Батаеўскага сельсавета, вёска ўвайшла ў склад Бяседавіцкага сельсавета[3].

  • **XX стагоддзе**: 1986 год — 28 гаспадарак, 52 жыхары[2].
  • **XXI стагоддзе**: 2007 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў[2].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе ў складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — вёска Батаева), у вёсцы дзейнічалі клуб і магазін[2].

Дарога праз былую вёску

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г д е ё ж з і Яленаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.09.2013 N 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 15 ліпеня 2015.
  • Яленаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.