Башні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Башні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 350 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2130
Паштовыя індэксы
211279
Аўтамабільны код
2
СААТА
2258848006
Башні на карце Беларусі ±
Башні (Беларусь)
Башні
Башні (Віцебская вобласць)
Башні

Башні́[1] (трансліт.: Bašni, руск.: Башни) — аграгарадок у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, на беразе возера Будавесць. Уваходзіць у склад Светласельскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Башні ўтварылася ад злучэння дзвюх вёсак Будавесць і Башні. Існуе наступная версія паходжання назвы Башні. Да рэвалюцыі тут жыў пан Канстанцін Дзмітрыевіч Палена, які займаўся кветкаводствам. Па абодва бакі дарогі, якая ідзе ад мастка да вёскі, былі пасаджаныя густыя кусты бэзу. У самым пачатку вёскі, на ўзвышшы стаяла высокая вежа (руск.: Башня), з гэтай вежы леснікі назіралі за панскім лесам, адсюль і пайшла назва вёскі — Башні. Падчас рэвалюцыі сядзіба пана была знішчана, пан памёр, а дачка з’ехала. Памешчыцкая зямля была перададзена сялянам.

У 1931 годзе вёскі Будавесць і Башні былі аб’яднаны ў калгас імя Будзёнага. Першым старшынёй у вёсцы Башні стаў Васіль Андрэевіч Новікаў, які загінуў пад Сталінградам у гады Вялікай Айчыннай вайны. А ў Будавесці — Канстанцін Мікалаевіч Буланчыкаў. Калгаснікі пачалі наладжваць сваё жыццё. Да калектывізацыі вёска налічвала 40 двароў. Падчас вайны Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы згарэла пяць хат.

У 1944 годзе гэта тэрыторыя была вызвалена, і ўсе ўзяліся за аднаўленне роднага калгасу. Вёска пачала будавацца. А ўжо ў 1957 годзе дробныя калгасы зліліся ў адзін, які стаў называцца калгасам імя Энгельса.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лескавіцкага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Язвінскага сельсавета[3].

30.12.2005 г. — адкрыццё першага ў раёне аграгарадка Башні.[4]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ба́шні
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына» Шуміліназнаўства — Віцебск: Віцебская друкарня, 2010. — 125 с. ISBN 978-985-534-018-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]