Францішак Умястоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Францішак Умястоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы:

Дзядзька Пранук

Дата нараджэння:

10 лютага 1882(1882-02-10)

Месца нараджэння:

Сцяг Расіі Вільня, Расійская імперыя

Дата смерці:

красавік-май 1940

Месца смерці:

Сцяг СССР Катынь, СССР

Грамадзянства:

Расійская імперыя,
Польская Рэспубліка

Бацька:

Ян Ануфрыевіч Умястоўскі

Маці:

Ганна Аляхновіч

Жонка:

Гелена Дунін-Марцінкевіч

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт

Гады творчасці:

19031928

Дэбют:

верш «Вецер» (Санкт-Пецярбург, 1903)

Францішак Янавіч Умястоўскі (29 студзеня (10 лютага) 1882, Вільня, Расійская імперыя — кастрычнік 1940, мясцовасць Катынь Смаленскай вобласці, Расія) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Карыстаўся літаратурным псеўданімам «Дзядзька Пранук».

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Вяселле Францішка Умястоўскага. Першы справа стаіць Францішак Аляхновіч.

Належаў да кальвінісцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Умястоўскіх гербу «Рох III», прадстаўнікі якога ў XVIII ст. займалі розныя земскія пасады ў Ашмянскім павеце ВКЛ і Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст.

Нарадзіўся ў дваранскай сям'і Яна Ануфрыевіча Умястоўскага і Ганны Аляхновіч. Дзед Францішка — Ануфрый Умястоўскі — быў удзельнікам Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і таму расійскай уладай быў пазбаўлены маёнтка. Сям'я Францішка была беднай, не мела маёнтка, таму, хоць і мела шыкоўны радавод, ужо адносіла не да катэгорыі маянткоўцаў, а катэгорыі малазаможнай дваранскай інтэлігенцыі. Ажаніўся з Геленай Дунін-Марцінкевіч, якая паходзіла з каталіцкага дваранскага роду.

Стрыечным братам Францішка Умястоўскага быў Францішак Аляхновіч.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 19021904 уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры».

Літаратурная і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў на беларускай мове ў «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Санкт-Пецярбург, 1903). У 1906 браў удзел у выданні газеты «Наша доля». У 1908 жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губерні. На працягу 19081914 друкаваў апавяданні ў газеце «Наша ніва». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы Оскара Уайльда і Мікалая Гогаля. Уваходзіў у кола тых дзеячаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў[1]. Друкаваў свае артыкулы ў газеце «Kurier Litewski», якая была галоўнай трыбунай «краёвасці»[1].

Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскую армію.

З 1919 быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх ваенных фарміраванняў і быў прадстаўніком Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні. У верасні 1920 узначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая займалася арганізацыяй беларускага войска. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе польска-савецкай вайны з бальшавікамі для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім. Пасля жыў у Вільні.

У 1919 напісаў артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 19271928 выдаваў паланафільскую газету «Беларускі дзень» і часопіс «Беларуская культура». У 1928 адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці.

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў 1939 у польскую армію. 18 верасня 1939 трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагер у Казельску. Загінуў у Катыні.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Стася: Апавяданне. Вільня, 1921;
  • Аб «Нашай долі» (1906) // Беларусь. 1919, 17-18 снеж.;
  • Зборнік «Беларускіх ведамасцей». № 1. Вільня, 1921;
  • Беларускія ведамасці. 1921, 23 вер.;
  • У кн.: Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. — Мн., 1967. Т. 1.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 342.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]