Гродна (тэлерадыёкампанія)
ТРК «Гродна» | |
---|---|
Тэлерадыёкампанія «Гродна» | |
Краіна | Беларусь |
Зона вяшчання | Гродзенская вобласць |
Мова вяшчання | беларуская, руская |
Цэнтр кіравання | Гродна |
Дата пачатку вяшчання | 26 снежня 1968 |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Мікалай Мікалаевіч Мельячэнка |
Сайт | tvgrodno.by |
Тэлерадыёкампанія «Гродна», скарочана ТРК «Гродна») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[1] Праграмы ТРК «Гродна» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гродна»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1944 годзе было створана гродзенскае абласное радыё. 26 снежня 1968 года ўпершыню ўбачылі свет тэлепраграмы абласной студыі тэлебачання. Праграмы тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадстаўлены на нацыянальных тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24». 9 кастрычніка 2015 года быў дадзены старт уласнаму тэлеканалу «Беларусь 4. Гродна», які вяшчае 16 гадзін у суткі і знаёміць гледачоў з актуальнымі падзеямі Гродзенскай вобласці. Радыёэфір прадстаўлены радыёстанцыяй «Радыё Гродна», якую можна пачуць у Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях, а таксама ў суседніх рэгіёнах Літвы і Польшчы. Таксама, дзякуючы інтэрнэт-вяшчанню «РГ» даступна па ўсім свеце. Створана польскамоўнае вяшчанне — радыё «RSI», якое працуе ў эфіры дзве гадзіны штодня для палякаў Беларусі.[2] Тэлерадыёкампанія мае прызы і перамогі на розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях.
Праграмы[правіць | правіць зыходнік]
- «Просто утро»
- «Окна города»
- «ArtКод»
- «Тропы»
- «Семья»
- «Чемодан»
- «Эрудиты и не только»
- «Сезон удачи»
- «По секрету всему свету»
- «Спорткурьер»
- «Пульс»
- «Открытый вопрос»
- «Ізноў толькі па пятніцах»
- «Надежда на село»
- «В объективе натуралиста»
- «Вопрос здоровья»
- «Диалоги о спорте»
- «Эврика»
- «Коложский источник»
- «Архив»
- «Наши проекты»
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Мельячэнка — дырэктар (з 2008 па 2024 год)
- Уладзімір Жудро — галоўны інжынер (выканаўца абавязкаў дырэктара з 2024 года)
Дырэктар[правіць | правіць зыходнік]
З 2008 года пасаду дырэктара займаў Мікалай Мельячэнка. У студзені 2024 года інфармацыю пра яго прыбралі з сайта тэлерадыёкампаніі. Афіцыйная прычына звальнення невядомая. У акаўнце кампаніі ў Instagram блакуюць карыстальнікаў, якія запытваюцца «што з дырэктарам?».[3]
У навагоднія святы дырэктара кампаніі затрымалі за п’янае кіраванне аўтамабілем. Падобныя выпадкі адбываліся і раней. У 2017 годзе Мікалая Мельячэнка таксама затрымлівалі за кіраванне службовым аўтамабілем у п’яным выглядзе. Праз тыдзень пасля гэтага выпадку дырэктар кампаніі асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». У ім ён спрабаваў дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі.
Зноскі
- ↑ Пра кампанiю(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 27 чэрвеня 2018.
- ↑ Тэлерадыёкампанія «Гродна» распачала радыёвяшчанне на польскай мове(недаступная спасылка). Твой стыль (6 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 27 чэрвеня 2018.
- ↑ К, А.. "Так вось здарылася". У тэлерадыёкампаніі "Гродна" змяняецца кіраўнік - папярэдні трапляў у ізалятар . Hrodna.life (24 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка)
- Афіцыйная старонка ТРК «Гродна» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- ТРК «Гродна» на YouTube