Берталан Секей
Берталан Секей | |
---|---|
венг.: Székely Bertalan | |
![]() Аўтапартрэт (1859) | |
Дата нараджэння | 8 мая 1835[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1910[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ágoston Székely[d] і Arpad Székely von Adamos[d] |
Род дзейнасці | мастак, history painter |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Уплыў на | Шыман Холашы, Octavian Smigelschi[d], Gyula Tichy[d] і János Böhm[d] |
![]() |
Берталан Секей (часам памылкова Шэкелі; сапр. імя Барталамей Секей, венг.: Székely Bertalan, 8 мая 1835, Колажвар — 21 жніўня 1910, Мацьяшфёльд, каля Будапешта) — буйны венгерскі мастак-рамантык.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Берталан Секей нарадзіўся ў Трансільваніі. З 1851 па 1855 год вывучаў жывапіс у Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам Іагана Непамука Гейгера і Карла Раля. У 1855 годзе Секей вяртаецца ў Трансільванію, дзе выкладае маляванне і піша шыльды для крам. У 1858 годзе ён працуе ва ўладаннях графаў Айхельбургаў, у тым жа годзе жэніцца. Узімку 1859 года мастак пераяжджае ў Мюнхен, дзе працягвае сваю адукацыю ў Карла фон Пілаці. Прыблізна з гэтага часу Секей усё больш сваёй увагі надае адлюстраванню на палатне падзей венгерскай гісторыі.
У 1862 годзе Берталан Секей пераязджае ў Пешт. У 1863 годзе яго карціна «Уцёкі імператара Карла VII» перамагае на мастацкім конкурсе, і на атрыманую грашовую прэмію мастак здзяйсняе паездку ў Францыю (Парыж) і Галандыю, з якой у 1864 годзе вяртаецца на радзіму.
Акрамя славы стваральніка палотнаў на гістарычную тэматыку, Б. Секей быў вядомы як цудоўны партрэтыст. Свае лепшыя творы мастак стварае ў 1870-я гады. У 1880-х гадах ён таксама займаецца насценным жывапісам (Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр, Кафедральны сабор у Пешце, ратуша ў Кечкемеце і інш.). З 1902 года ён — дырэктар мастацкай школы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Выяўленне цела караля Людовіка II (1860)
-
Мохацкая бітва (1866)
-
Жанчыны Эгера (1867)
-
Кароль Ласла V і Улі Цылійскі (1870)
-
Партрэт імператрыцы Лізаветы Аўстрыйскай
-
Міклаш Добацы і яго жонка
-
Хлопчык з хлебам і маслам (каля 1875)
-
Японка (1903)
-
Клятва крывёй венгерскі правадыроў (1896-99)
-
Партрэт Ферэнца Дэака (1869)
-
Партрэт Л. Салая. (1864)
Зноскі
- ↑ а б Bertalan Székely von Adamos // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bertalan (Bartholomäus) Székely von Ádámos // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119479044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берталан Секей
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Нарадзіліся ў Клуж-Напоцы
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў каралеўстве Венгрыі
- Выкладчыкі Венгерскага ўніверсітэта выяўленчых мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Венгрыі
- Мастакі-партрэтысты Венгрыі
- Мастакі-баталісты Венгрыі