Блэндар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Электрычны стацыянарны блэндар

Блэндар[1][2] таксама Збівач[3] (англ.: Blender — змяшальнік[4]) — электрапрыбор, прызначаны для драбнення ежы[5], прыгатавання эмульсій, пюрэ, узбівання напояў[6], мусаў і г. д.[7], а таксама колкі лёду.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Блэндар вынайшаў у 1922 годзе амерыканец Стывен Паплаўскі[8]. Ён разлічваў з дапамогай сваёй прылады аўтаматызаваць вытворчасць газіроўкі з сіропам. Першыя блэндары ўяўлялі сабой чару на падстаўцы, у якой круціўся нож у выглядзе прапелера, і ўмелі толькі змешваць.

У 1935 годзе амерыканец Фрэд Осіус палепшыў блэндар Паплаўскага, зрабіў яго стацыянарным і здольным не толькі змешваць, але і рэзаць інгрэдыенты да стану пюрэ.

Віды блэндараў[правіць | правіць зыходнік]

Існуе два варыянты блэндара:

  • Стацыянарны. Звычайна ўяўляе сабой размешчаны на ўстойлівай падстаўцы корпус, усярэдзіне якога размешчаны электрарухавік — прывад блэндара, на які зверху адзяваецца спецыяльная вузкая і высокая чаша з вечкам, усярэдзіне якой размешчаны лопасцевы нож.
  • Пагружаны. Ручны высакахуткасны асадкавы міксер, абсталяваны замест венцаў для ўзбівання адной лопасцевай асадкай-нажом. Але ў гэты час выкарыстоўваюцца разнастайныя асадкі і чары для драбнення, змешвання, узбіцця. Хутка змяніць асадкі дазваляе адмысловы фіксатар на маторнай частцы, што дазваляе зрабіць дадзены прыбор шматфункцыянальным.

Спецыяльная насадка-блендар уваходзіць у склад прыстасаванняў кухонных камбайнаў.

Вытворцы[правіць | правіць зыходнік]

Блэндары вырабляюць кампаніі Braun, BSH (пад гандлёвымі маркамі Bosch, Siemens, Ufesa), SEB (пад гандлёвымі маркамі Tefal, Moulinex) Royal Philips Electronics (пад маркай Philips) Zelmer (пад маркай Zelmer), ESGE AG (пад маркай BAMIX у Германіі больш вядомая як ESGE Zauberstab) і шматлікія іншыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Блэндар Слоўнік беларускай мовы. Менск: Беларуская навука, 2012. ISBN 978-985-08-1365-7
  2. Блэндар Граматычны слоўнік назоўніка. Менск: Беларуская навука, 2013. ISBN 978-985-08-1559-0
  3. Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі Зьмітра Саўкі
  4. Савасцюк М. Ужыванне англамоўнай запазычанай лексікі кулінарнай сферы ў беларускай мове. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2019
  5. #гарбуз_byGreenmom
  6. Выкарыстоўвайце аднаразовыя кантэйнеры. Што раіць прасунутая zero waste актывістка
  7. Хатняя энцыклапедыя
  8. Poplawski, Stephen J. 1885 - 1956. Wisconsin Historical Society. Праверана 9 лістапада 2020. (англ.)