Вафельніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сучасная бытавая электравафельніца
Электравафельніца для гатавання скандынаўскіх вафляў (у форме сэрцаў)

Вафельніца (англ.: Waffle iron) — прылада для выпякання вафляў. У сучасных вафельніц, якія вырабляюцца як у бытавым, так і ў прамысловым варыянце, нагрэў адбываецца з дапамогай электрычнага току, таму яны могуць таксама называцца электравафельніцамі. Першапачаткова ж нагрэў вафельніцы ажыццяўляўся на адкрытым агні або ў печы, і сама яна прадстаўляла сабой дзве чыгунныя пліты, злучаныя пятлёй адна з адной, да кожнай з якіх была прымацаваная ручка.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Электрапрыбор  (укр.) складаецца з двух смажыльных пліт, злучаных шарнірна. Нагрэў працоўных паверхняў прыбора ажыццяўляецца за кошт трубчастых электранагравальных элементаў. Шарнірная прылада дазваляе фіксаваць верхнюю частку ў адкрытым стане. Смажыльныя пліты выраблены з алюмінію, паверхня якога пакрыта антыпрыгарным пакрыццём  (укр.).

Прыбор можа быць абсталяваны тэрмарэгулятарам, што дазваляе змяняць нагрэў пліт у пэўным інтэрвале — звычайна, 200—250 градусаў. Апцыянальна мае таймер, што сігналізуе пра гатоўнасць выпяканай вафлі. Пра гатоўнасць прыбора да працы (нагрэў да працоўнай тэмпературы) можа інфармаваць індыкатар.

Сучасныя вафельніцы здольныя вырабляць вафлі ў выглядзе трубачак і вялікіх гофраў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]