Мультыварка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мультыварка Moulinex Simply Cook

Мультыварка (ад лац.: multum — шмат, + варка) — электрарондаль для аўтаматычнага выканання розных відаў цеплавой апрацоўкі ежы.

Складаецца з корпуса з вечкам і чашы, якая ўсталёўваецца ў корпус на награвальны элемент. Чаша з тэфлонавым або керамічным антыпрыгарным пакрыццём. Аб’ём складае 5 літраў (стандартна) ці менш.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад мадэлі, прылада выконвае варэнне ў вадкасці і на пару, тамленне і тушэнне, смажанне і выпяканне (да 160 °C), слабы нагрэў для сквашвання ёгурта і расстойкі цеста (дражджавога або на заквасцы) — усё гэта рэалізуецца праграмамі мультываркі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]