Перайсці да зместу

Тостар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сучасны тостар
Непадсмажаная лустачка белага хлеба
Тая ж самая лустачка хлеба, цяпер падсмажаная

Тостар (англ.: toaster) — прылада з сілкаваннем ад электрасеткі, прызначаная для хуткага падсмажвання плоскіх кавалкаў хлеба (тостаў).

У залежнасці ад пэўнай мадэлі, тостар можа быць разлічаны на падсмажванне 2 ці 4 кавалачкаў хлеба (так званых «тостаў»). Ва ўсіх тостараў маюцца награвальныя элементы і рэгуляваны тэрмастат, з дапамогай якога ёсць магчымасць абраць неабходны рэжым для падрыхтоўкі больш-менш падсмажаных тостаў і хуткасць падрыхтоўкі. Тэрмастат разлічаны на 6-11 пазіцый рэгулявання тэмпературы. У некаторыя тостары ставяць плыўнае рэгуляванне тэмпературы. Сучасны тостар мае электроннае кіраванне, якое кантралюе час падсмажвання лустаў хлеба ў залежнасці ад абранай карыстальнікам тэмпературы.

  • Электротостер // Культура питания. Энциклопедический справочник / Под ред. И. А. Чаховского. — 3-е издание. — Мн.: «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки», 1993. — С. 420. — 540 с. — ISBN 5-85700-122-6.
  • Тостеры электрические бытовые // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 939—942.
  • Тостер // Кулинарная энциклопедия / Ольга Ивенская. — Litres, 2017. — Т. 36.