Перайсці да зместу

Болс-Пірамід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Болс-Пірамід
англ. Ball's Pyramid
Характарыстыкі
Плошча
  • 0,2 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
31°45′21″ пд. ш. 159°15′02″ у. д.HGЯO
Краіна
Болс-Пірамід (Аўстралія)
Болс-Пірамід
Болс-Пірамід
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Болс-Пі́рамід (англ.: Ball's Pyramid) — невялікі незаселены вулканічны востраў, прыблізна ў 20 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад вострава Лорд-Хау, разам з якім ён быў адкрыты ў 1788 годзе.

Востраў Болс-Пірамід

Знешне востраў нагадвае ветразь, вышыня над узроўнем мора дасягае 562 метраў пры найбольшай шырыні падножжа каля 200 метраў. Побач з востравам ёсць некалькі маленькіх скалістых астраўкоў.

Адміністрацыйна востраў кіруецца мясцовымі ўладамі Лорд-Хау.

Болс-Пірамід з'яўляецца найбольш высокім вулканічным уцёсам на зямлі [1][2].

Першая зарэгістраваная высадка чалавека адбылася ў 1882 годзе, амаль праз стагоддзе пасля адкрыцця вострава. Першае ўзыходжанне на вяршыню зарэгістравана ў 1965 годзе[2], пасля чаго было яшчэ некалькі ўдалых спроб на працягу амаль 20 гадоў. Аднак, з 1982 года ўзыходжанні, а з 1986 года і доступ на востраў былі забаронены. З 1990-х наведванні сталі строга абмежаваны, тым не менш, некаторыя ўзыходжанні адбываліся.

У 2000 годзе на востраве было знойдзена насякомае Dryococelus australis, якое лічылася вымерлым.

21 чэрвеня 2000 года востраў стаў часткай Марскога парку Лорд-Хау.

Зноскі

  1. http://www.lordhoweisland.info/conservation/geo.htm Архівавана 12 верасня 2014. "Balls Pyramid rises 550 metres sheer from the sea, forming the world’s tallest sea stack."
  2. а б South Pacific handbook By David Stanley, 1982 ISBN 0-9603322-3-5. "Ball's Pyramid, the highest rock pyramid in the world"
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 186
рус.англ.фр.