Каралеўскі выставачны цэнтр і Карлтанскія сады (Мельбурн)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўскі выставачны цэнтр

Каралеўскі выставачны цэнтр і Карлтанскія сады (англ.: Royal Exhibition Building) — будынак і сады вакол яго ў Мельбурне (Аўстралія), аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Карлтанскія сады

Будынак плошчай 12 тыс. м², спраектаваны аўстралійскім архітэктарам Джозефам Рыдам для правядзення міжнародных выстаў 1880 і 1888 гадоў у Мельбурне. Грандыёзная пабудова спалучае элементы візантыйскага і раманскага стыляў. Падобных інтэрнацыянальных выстаў у 1851—1915 гадах было праведзена каля 50 па ўсім свеце, гэтыя важныя падзеі эпохі, якія ўплылі на развіццё сучаснага свету, — першыя прыклады глабалізацыі.

Будынак Каралеўскай выставы ў Аўстраліі — адзіны прыклад падобнай архітэктуры, які захаваўся да нашых дзён. 9 мая 1901 года ў будынку Каралеўскай выставы прайшло першае пасяджэнне парламента краіны, якое было прымеркавана да атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Будынак акружаюць вядомыя сады Карлтан, спраектаваныя архітэктарам і ландшафтным дызайнерам Эдвардам Батэманам. Іх плошча — 26 га. Гэта ўнікальны для Аўстраліі батанічны сад, які змяшчае сотні відаў разнастайных дрэваў і хмызнякоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1131
рус.англ.фр.