Улуру-Ката Цьюта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны парк Улуру-Ката Цьюта
UluruClip3ArtC1941.jpg
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне

Аўстралія

Плошча

132,5 тыс. га

Дата заснавання

1958 г.

Кіруючая арганізацыя

Паркі Аўстраліі

Сусветная спадчына

447

Сцяг ЮНЕСКА Аб'ект Сусветнай спадчыны
Uluṟu-Kata Tjuṯa National Park
Спасылка №447у спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Прыродны
Рэгіён Азіяцка-Ціхаакеанскі
Уключэнне 1987 г.  (невяд. сесія)

Нацыянальны парк Улуру-Ката Цьюта (англ. Uluṟu-Kata Tjuṯa National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі. З 1987 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У 1958 г. у 480 км у паўднёва-заходнім напрамку ад горада Аліс-Спрынгс быў заснаваны Нацыянальны парк «Айерс-Рок». Сёння ён носіць назву Нацыянальны парк Улуру-Ката Цьюта. Яго плошча — каля 132,5 тыс. га.

Галоўная славутасць парка — самы вялікі на планеце маналіт чырвонага пясчаніка. Доўгі час ён меў назву Айерс-Рок, але цягам часу звярнуліся да спрадвечнай назвы — Улуру (на мове абарыгенаў племені анангу — «месца, дзе знаходзіцца цень»). Вышыня маналіта каля 350 м, яго радыус складае амаль 10 км. Геолагі мяркуюць, што ўзрост гэтага геалагічнага помніка складае не менш за 600 млн гадоў. Крыху на захад размясціліся халмы Олгі, іх вышыня каля 550 м. Яны ўяўляюць сабой нагрувашчванне 36 масіўных акруглых скал. Абарыгены называюць іх Катаюта — «гара са мноствам галоў». Племя анангу, якое пражывае ў гэтых мясцінах, з'яўляецца адным з самых старажытных чалавечых суполак на планеце. Сцены пячор знутры гор упрыгожаны наскальнымі малюнкамі іх продкаў.

Улуру-Ката Цьюта быў занесены ў спіс Сусветнай спадчыны двойчы: у 1987 г. за выдатную прыродную каштоўнасць і ў 1994 г. як унікальны помнік культуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 447
рус.англ.фр.