Уіландра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азёрны раён Уіландра
Willandra Lakes.png
1) Возера Мулурулу, 2) Віландра, 3) Возера Гарнпунг, 4) Возера Лехур, 5) Возера Мунга, 6) Возера Арумпа, 7) Возера Чыбналвуд
Шаблон:Запаведная зона/МСАП III, VIII
Размяшчэнне Аўстралія, Новы Паўднёвы Уэльс
Плошча 2400
Дата заснавання 1981
Сусветная спадчына http://whc.unesco.org/en/list/167
physical
Азёрны раён Уіландра
Азёрны раён Уіландра

Азёрны раён Уіландра — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. Раён займае плошчу 2400 квадратных кіламетраў, у паўднёва-заходняй частцы Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. Частка вобласці (каля 10%) займае Нацыянальны парк Мунга.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Усе азёры (5 вялікіх і 14 малых) перасохлыя, якія сфармаваліся больш за 2 млн. гадоў таму, пакрытыя саланчаковай расліннасцю. Таксама ў вобласці прадстаўлены ўнікальныя месяцавыя паўпустынныя ландшафты. Сустракаюцца эўкаліптавыя рэдкалессі.

Археалогія і палеанталогія[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць унікальная палеанталагічнымі знаходкамі часу плейстацэну, а таксама знаходкамі сведчанняў чалавечай цывілізацыі ўзростам 45000-60000 да н. э. У 1968 годзе ў выдмах возера Мунга былі знойдзеныя парэшткі крэміраванай жанчыны. У 1974 годзе недалёка ад знаходкі было знойдзена мужчынскае пахаванне. Лічацца найстаражытнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці на планеце.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 167
рус.англ.фр.