Перайсці да зместу

Бранск-Льгоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станцыя
Бранск-Льгоўскі
Маскоўская чыгунка
Аддзяленне чыг. Бранскі рэгіён
Дата адкрыцця 1887
Ранейшыя назвы Бранск Маск.-Кіева-Варонежскай чыг., Бранск-Товарны
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 11
Форма платформаў прамая
Адлегласць да Арол 133 км 
Адлегласць да Смаленск 396 км 
Адлегласць да Масква-Кіеўская 782,320 км 
Адлегласць да Жабінка 426 км 
Код у АСКЧТ 200002
Код у «Экспрэс-3» 2000420
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бранск-Льгоўскі (руск.: Брянск-Льго́вский) — буйная вузлавая станцыя Маскоўскай чыгункі, размешчана ў Фокінскім раёне Бранска. Гістарычна склалася, што станцыя ядро раёну. Станцыя з’яўляецца цэнтральнай Бранскага рэгіёну Маск. Чыг.

У межах станцыі размяшчаецца 4 прыпыначных пункта прыгарадных цягнікоў: уласна станцыя Бранск-Льгоўскі і платформы: Заходні пост, Пост Бранск-Паўднёвы і Усходні пост.

У сярэдзіне 1890-х гадоў пачалося будаўніцтва Маскоўска-Кіева-Варонежскай чыгункі, падчас чаго была пабудавана і станцыя Бранск-Льгоўскі, якая стала другім па значнасці вакзалам горада Бранска.

Пасля нацыяналізацыі чыгунак пры Савецкай уладзе, асноўны пасажырапаток быў перанесены на станцыю Бранск-Арлоўскі, якая атрымала назву Бранск-Пасажырскі, а станцыя Бранск-Льгоўскі была прызначана як грузавая і некаторы час насіла назву Бранск-Таварны.

У цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом Бранскай вобласці, а па шэрагу крытэрыяў — і адной з найбуйнейшых грузавых станцый Еўрапейскай часткі РФ. Станцыя падзелена на Заходні і Усходні паркі, працягласць станцыі складае не менш за 3 км. Акрамя грузавых і манеўровых работ, актыўна выкарыстоўваецца для пасажырскага руху, на станцыі спыняецца шэраг пасажырскіх цягнікоў і ўсе прыгарадныя электра- і дызель-цягнікі Суземскага, Льгоўскага і Навазыбкаўскага напрамкаў.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Да цяперашняга часу адлік кіламетраў на лініі дзяржмяжа — Гомель — Жабінка, вядзецца ад гэтай станцыі. Адпаведна Бранск-Льгоўскі — 0 км; Гомель-Пасажырскі — 278 км; ст. Калінкавічы — 403 км; ст. Лунінец — 580 км; ст. Жабінка — 782 км.

Зноскі