Браты Стэнбергі
Браты Стэнбергі | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак-плакатыст, архітэктар |
Месца працы | |
Мастацкі кірунак | канструктывізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браты Стэ́нбергі[1] — Уладзімір Аўгуставіч (4 красавіка 1899) — 1 мая 1982) і Георгій Аўгуставіч (20 кастрычніка 1900 — 15 кастрычніка[2] ці 14 кастрычніка[1][3] 1933) — савецкія мастакі, графікі, дызайнеры, архітэктары, канструктывісты, майстры кінаплаката і сцэнаграфіі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Браты Стэнбергі нарадзіліся ў Маскве. Іх бацька — шведскі мастак Іаган Карл Аўгуст Стэнберг, які прыехаў у Расію ў 1898 годзе[2]. У 1912—1917 гадах браты Стэнбергі вучыліся ў Строганаўскім мастацка-прамысловым вучылішчы на тэатральна-мастацкім аддзяленні, у 1917—1920 гадах — у Першых дзяржаўных свабодных мастацкіх майстэрнях на аддзяленні жывапісу і скульптуры. У першыя гады Савецкай ўлады ўдзельнічалі ў афармленні масавых мерапрыемстваў. Былі членамі Таварыства маладых мастакоў (1919—1921), членамі-арганізатарамі групы мастакоў «Канструктывісты» (1921—1924), у 1923—1925 гадах прымыкалі да «Левага фронту мастацтваў»[2]. У 1929—1932 гадах выкладалі ў Архітэктурна-будаўнічым інстытуце[2]. У 1926 годзе браты Стэнбергі сталі штатнымі плакатыстамі ў «Саўкіно».
У 1933 годзе Георгій Стэнберг загінуў у аўтакатастрофе. Пасля смерці брата Уладзімір Стэнберг зрэдку ствараў рэкламныя і палітычныя плакаты, служыў галоўным мастаком Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, у 1937—1962 гадах — галоўным мастаком-афарміцелем Краснай плошчы ў Маскве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Браты Стэнбергі — прадстаўнікі канструктывізму ў мастацтве. Прымалі ўдзел у руху вытворчага мастацтва, адны са стваральнікаў савецкага кінаплаката. Іх творчасці ўласцівы суадносіны дынамікі і мантажнага прынцыпу фільма, спалучэнне перамалёўкі эфектнага кадра з буйнымі каляровымі плоскасцямі і выразным шрыфтам. Акрамя кінаплакатаў браты Стэнбергі стваралі плакаты тэатральныя, цыркавыя і выдавецкія. Таксама ўвасаблялі ў графіцы праекты такіх архітэктараў, як браты Весніны, М. А. Ладоўскі, М. Я. Колі і А. Р. Мардвінаў. Стварылі праекты перабудовы і афармлення Мюзік-хола (1927) і Камернага тэатра (1931).
Таксама браты Стэнбергі аформілі шмат спектакляў у тэатрах Масквы. Сярод прац Стэнбергаў афармленне спектакляў «Велікадушны Раганосец» Ф. Крамелінка (праект канструкцый, 1922), «Оперы жабракоў» Б. Брэхта і К. Вейля (1930) і іншых спектакляў А. Я. Таірава ў Камерным тэатры, інтэр’ераў Палаца культуры аўтазавода (1930)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Аўгуставіч Стэнберг узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б ВСЭ 1969—1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стэ́нбергі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стенберги // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Популярная художественная энциклопедия / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. (руск.)
- Владимир и Георгий Стенберги / С. О. Хан-Магомедов — М.: Фонд «Русский авангард», 2008. — 237, [2] с. : ил., цв. ил.; 21 см. — (Творцы русского классического художественного авангарда) — ISBN 978-5-91566-004-4. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Коновалова Е. А. Конструктивизм братьев Стенбергов: дизайн, инженерия, архитектура // Инновации и инвестиции. № 4. 2023. (руск.)
- Дарья Курдюкова 25-й кадр авангарда // Независимая газета (руск.)
- Анна Арутюнян Коллекция ММОМА — Владимир Стенберг (руск.) // Маскоўскі музей сучаснага мастацтва
- Стенберг Владимир Августович (1899—1982), Стенберг Георгий Августович (1900—1933). Эскиз декорации. Второй акт. Москва, Государственный Камерный театр. «Косматая обезьяна» (Режиссёры: Таиров А. Я., Лукьянов Л. Л., художники братья Стенберги). Постановка 1926 г. (руск.) // Государственный центральный театральный музей имени А. А. Бахрушина
- Сте́нберги, братья // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)