Бровар (Канічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Бровар
53°17′00″ пн. ш. 32°09′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Уладзімір Цеханавецкі
Дата пабудовы 1914 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бровар — руінаваны будынак па вуліцы Фёдараўскай у в. Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі неабарока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік сяла, памешчык Уладзімір Цеханавецкі, у 1850 г. пабудаваў драўляны бровар (у 1900 г. працавалі 14 рабочых), на якім вырабляліся 120 704 вядры віна (даход 6705 руб.), а ў 1895 годзе пачала дзейнічаць парасілавая ўстаноўка[1].

У ходзе рэвалюцыі 1905—1907 гадоў вяскоўцы зноў разбурылі маёнтак Платона Цеханавецкага, спалілі драўляны бровар[2]. У 1914 годзе бровар аднавіў працу ў новым цагляным будынку[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Адпапавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая выступае на галоўным і тыльным фасадах рызалітамі. Дахі бакавых крылаў і цэнтральнай часткі ўзаемна перпендыкулярныя, двухсхільныя, з трохвугольнымі франтонамі па тарцах. Франтальныя фасады маюць сіметрычна-восевую кампазіцыю. Вялікія вокны з паўцыркульнымі імпастамі абрамлены ліштвамі з дэкаратыўным замковым каменем. На першым паверсе цэнтральнай часткі прамавугольныя праёмы, на другім — авальныя люнеты. Прасценкі аздоблены пілястрамі з вытанчаным ляпным малюнкам. Будынак увенчаны развітым карнізам і парапетам з фіяламі. Першапачатковая анфіладная планіроўка зменена[3].

Зноскі

  1. Паходжанне вёсак Касцюковіцкага раёна і іх гістарычная даведка (недаступная спасылка). Магілёўская абласная бібліятэка (2011). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 25.06.2019.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Касцюковіцкага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — 524, [1] с. ISBN 985-06-0588-X., с.83
  3. а б Т. В. Габрусь. 1047. Бровар // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]